18 красавiка 2024, Чацвер, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь павышае на 50% тарыфы транзіту нафты

34
Беларусь павышае на 50% тарыфы транзіту нафты
ФОТА З САЙТА IZVESTIACONTENT.RU

Апошнім разам тарыфы транспартавання нафты па магістральных трубаправодах падвышалі 1 лютага.

Беларусь з 11 кастрычніка павышае на 50% тарыфы транзіту нафты праз сваю тэрыторыю па магістральных трубаправодах.

Адпаведная пастанова ўтрымліваецца ў дакуменце міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ад 28 верасня 2016 года, паведамляе ет interfax.ru.

У пастанове гаворыцца пра тарыфы паслуг па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах прадпрыемстваў «Гомельтранснафта Дружба» і «Полацктранснафта Дружба».

Тарыф па маршруце Унеча (Высокае) - Адамава Застава вырасце з 267,32 да 400,98 расейскага рубля за тону нета (без уліку падатку на дабаўленую вартасць), Унеча (Высокае) - Броды - з 114,82 да 172,23 расейскага рубля.

Тарыф па маршруце Невель (Вялікія Лукі) - Полацк - Высокае вырасце з 32,31 да 48,47 рас. руб. Гаворка ідзе пра паслугі прыёму і транспартавання нафты для далейшага замяшчэння ў кірунках Нямеччына, Чэхія, Славаччына, Польшча, Вугоршчына, Украіна.

Дакумент уваходзіць у дзеянне праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Апошні раз павышэнне гэтых тарыфаў адбылося 1 лютага 2016 года.

Па тэрыторыі Беларусі праходзяць паўночная і паўднёвая галіны магістральнага нафтаправода «Дружба». Аператарам паўночнай веткі з'яўляецца ААТ «Полацктранснафта Дружба», паўднёвага - ААТ «Гомельтранснафта Дружба», якое было акцыянаванае ў канцы 2010 года.

Нагадаем, сёння віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч на форуме «Сочы-2016», адказваючы на пытанне журналістаў аб будучых перамовах з Беларуссю і шляхах развязання праблемы кошту газу, заявіў, што гаворка пра зніжку на газ для Беларусі не вядзецца.

Тым часам 30 верасня ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак заявіў, што запазычанасць Беларусі за пастаўкі расейскага газу складае 270-300 млн даляраў.

Газавая спрэчка паміж Беларуссю і Расеяй доўжыцца з пачатку 2016 года. Менск намагае на зніжэнні кошту расейскага газу, Расея з гэтым не згодная і абвінавачвае беларускі бок у парушэнні кантракту. Для стымулявання выплаты пазыкі Масква ў трэцім квартале скараціла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ. У чэрвені віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч заявіў, што да скарачэння паставак прывяла недаплата беларускага боку за пастаўлены прыродны газ.

На думку экспэртаў, значнае скарачэнне імпарту расейскай нафты ў Беларусь у другім паўгоддзі негатыўна паўплывае на эканамічныя паказчыкі Беларусі і, напрыклад, на параметры бюджэту.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках