24 красавiка 2024, Серада, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild выкрыла 10 хлуслівых заяў Крамля аб Сірыі

7
Bild выкрыла 10 хлуслівых заяў Крамля аб Сірыі

Нямецкае выданне назвала самыя рэзанансныя хлуслівыя выдумкі Крамля аб прысутнасці Расеі ў Сірыі.

Артыкул прымеркаваны да гадавіны пачатку расейскай ваеннай аперацыі ў Сірыі.

Як піша аўтар публікацыі Юльян Рэпке (пераклад - hvylya.net), на гэтую хлусню трапілася большасць заходніх палітыкаў, у выніку чаго Сірыя сёння знаходзіцца на краі бездані.

10 месца. Ваенная аперацыя ў Сірыі - толькі паветраная падтрымка сірыйскага войска

Спачатку гэта была афіцыйная заява. Толькі пазней Расея дыстанцыявалася ад гэтай «першай вялікай хлусні», заявіўшы, што ваенная аперацыя скіраваная супраць «Ісламскай дзяржавы» і іншых тэрарыстычных груповак».

9 месца. У Сірыі выкарыстоўваюцца толькі ВКС (вайскова-касмічныя сілы) Расеі

Тагачасны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Іваноў заявіў, што ў Сірыі «не будзе ніякай наземнай аперацыі». Аднак цяпер вядома, што ў правінцыях Хомс, Латакіі і Алепа сёння задзейнічаныя расейскія вайскоўцы. Крэмль называе іх «кансультантамі», «сапёрамі» і «назіральнікамі за рэжымам замірэння». Аднак насамрэч яны ваююць на баку войска Асада.

8 месца. ВКС РФ атакуюць пазіцыі ІДІЛ у Рацы

У пачатку ваеннай аперацыі ў Сірыі Масква рэгулярна публікавала відэазапісы сваіх авіяўдараў. Яны павінны былі давесці, што на прыцэле ў Расеі - тэрарысты. Аднак, як стала вядома выданню, гэтыя ўдары былі на адлегласці 250 км ад аб'ектаў, заяўленых міністэрствам. Пасля Расея пачала ўсё радзей публікаваць такія відэа.

7 месца. Расейскія ВКС не наносяць авіяўдары па лякарнях

«Лекары без межаў», «Human Rights Watch», «Amnesty International» і іншыя арганізацыі ў дакладах абвінавачваюць расейцаў у мэтанакіраваным разбурэнні лякарняў. Толькі ў ліпені 2016 было разбурана 43 медыцынскіх устаноў.

6 месца. У снежні 2015 года Расея нанесла авіяўдары па нафтавых радовішчах на падкантрольнай ІДІЛ тэрыторыі

«Гэта асабліва нахабная хлусня і ваеннае злачынства вышэйшага парадку», - гаворыцца ў артыкуле. Таму што экспэрты, якія вывучылі гэтыя фатаграфіі, заявілі, што авіяўдары былі нанесеныя па збожжавых элеватарах і водаачышчальных устаноўках. Гэта ўсё жыццёва важныя аб'екты грамадзянскай інфраструктуры.

5 месца. Расея хоча міру

Як адзначаецца выданне, да такіх заяваў Масква звяртаецца ў кожным зручным выпадку, абвінавачваючы ў сірыйскай разні каго заўгодна, але толькі не сябе.

4 месца. Сцвярджэнне Масквы пра тое, што тэрарысты ІДІЛ прысутнічаюць па ўсёй тэрыторыі Сірыі

Расейцы атакавалі розныя раёны Сірыі. І толькі калі расейскаму кіраўніцтву стала зразумела, што такая хлусня не спрацуе, яно здзейсніла новы трук: усю сірыйскую апазіцыю запісалі ў тэрарысты, якія дзейнічаюць ад імя Джэбхат ан-Нусра.

3 месца. ЗША падтрымліваюць ІДІЛ

Як піша журналіст, гэта асабліва абсурдныя выдумкі. «ЗША ўзначальваюць эфектыўную міжнародную кааліцыю супраць ІДІЛ», - напісаў ён. Насамрэч жа, са словаў аўтара, такія абвінавачванні Крамля закліканыя ўтаіць той факт, што ІДІЛ прадаўжае заставацца адным з найважнейшых гандлёвых партнёраў падтрымоўванага Масквой рэжыму Асада.

2 месца. Заявы Крамля пра вывад вайсковага кантынгенту з Сірыі

Пра гэта Пуцін заявіў яшчэ 15 сакавіка. Аднак, як інфармуе выданне, праз тры месяцы Асад і Пуцін прынялі Алепа ў шчыльнае кола, у верасні дыктатар абвясціў аб поўным кантролі над горадам, што стала магчымым дзякуючы штодзённым інтэнсіўным авіяўдарам расейскіх ВКС.

1 месца. Ад расейскіх бомбаў не загінуў ніводзін мірны сірыец

«Гэтая хлусня засланяе ўсю астатнюю смертаносную хлусню. З паведамленняў няўрадавых арганізацый, у выніку расейскіх авіяўдараў загінула 2888 мірных жыхароў. З іх 795 дзяцей», - гаворыцца ў артыкуле.

Як паведамлялася, за год ад рук расейскіх вайскоўцаў у Сірыі, паводле звестак праваабаронцаў, загінулі 9,4 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках