26 красавiка 2024, Пятніца, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт «Дай Дарогу!» прэзентаваў новы сінгл

Гурт «Дай Дарогу!» прэзентаваў новы сінгл
ФОТА З САЙТА TELEGRAF.BY

Музыкі чарговым разам звярнуліся да сацыяльных праблем моладзі.

«Гэтая песня прысвячаецца пакаленню, якому цяжка, усім, хто з цяжкасцю зводзіць канцы з канцамі, хто пражывае на здымных кватэрах, каму даводзіцца ісці на другую працу», - распавялі музыкі euroradio.fm.

На думку гурта, такога размаху ў іх саўндзе яшчэ ніколі не было:

«Гэта наш эксперымент, таму што такога гучання, да якога мы прыйшлі ў гэтай песні, у нас яшчэ не было. Мы зводзіліся на сур'ёзнай студыі, пісаліся на сур'ёзнай апаратуры, ужываючы ўсе сусветныя прыёмы. Думаем, вынік будзе заўважны. Для мяне асабіста гэта нешта неімавернае», - кажа лідар гурта Юрый Сатыльскі.

Музыкі сцвярджаюць, што цяпер ад іх варта чакаць не толькі новага гуку, але і падачы. Маўляў, стыль становіцца больш дарослым:

«Юра эксперыментуе больш, чым усе астатнія музыкі», - тлумачыць абнаўленне «Дай Дарогу!» бас-гітарыст Аляксандр Закржэўскі.

Дарэчы, у запісе песні паўдзельнічаў хор з 1200 фанаў гурта: гэта адбылося падчас аднаго з сольных выкананняў «Дай Дарогу!» ў клубе Re: Public.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках