29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца Міністэрства аховы здароўя РФ выказалася за «падатак на дармаедства»

23
Кіраўніца Міністэрства аховы здароўя РФ выказалася за «падатак на дармаедства»
Вераніка СКВАРЦОВА
ФОТА З САЙТА SVOBODA.ORG

Міністэрства аховы здароўя Расеі падтрымлівае ўвядзенне спецыяльнага падатку на беспрацоўных - за іх медыцынскае абслугоўванне.

Выступаючы на інвестыцыйным форуме «Сочы-2016», кіраўніца расейскага міністэрства Вераніка Скварцова заявіла, што выводзіць непрацуючых грамадзян з сістэмы абавязковага медыцынскага страхавання нельга, бо гэта парушае канстытуцыю. Аднак, калі працаздольныя людзі афіцыйна не працуюць і не плацяць страхавыя ўзносы, несправядліва дазваляць ім бясплатна карыстацца дзяржаўнай медыцынай, сказала міністр. Яна мяркуе, што рэгіёны павінны мець права спаганяць з такіх грамадзян падатак - у мэтах кампенсацыі выдаткаў на дзяржаўную ахову здароўя, паведамляе «Радыё Свабода».

29 верасня ўрад РФ аспрэчыў паведамленні аб падрыхтоўцы закона аб платнай медыцынскай дапамозе для непрацуючых грамадзян, якія не плацяць страхавых узносаў. Напярэдадні аб распрацоўцы такога дакумента паведаміла віцэ-прэм'ер РФ Вольга Галадзец. Паводле яе звестак, закон можа закрануць дзесьці сем мільёнаў чалавек.

Аднак ідэю раскрытыкаваў намеснік міністра эканамічнага развіцця Алег Фаміч, які адзначыў, што вельмі складана аддзяліць рэальна беспрацоўных ад тых, хто фармальна працуе, але не плаціць грошы ў страхавыя фонды.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках