4 траўня 2024, Субота, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэмію Вацлава Гаўла атрымала курдская праваабаронца

Прэмію Вацлава Гаўла атрымала курдская праваабаронца
НАДЗІЯ Мурад
ФОТА: EPA

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЭ) прысудзіла штогадовую прэмію імя Вацлава Гаўла актывістцы з Ірака Надзіе Мурад.

Надзія Мурад належыць да этнаканфэсійнай групы язідаў - курдаў, якія вызнаюць рэлігію пад назвай язідзізм і якія пражываюць у паўночным Іраку, паведамляе «Радыё Свабода».

У 2014 годзе, калі ёй быў 21 год, Мурад выкралі баевікі «Ісламскай дзяржавы» ў сэксуальнае рабства разам з тысячамі іншых жанчын і дзяцей.

Пасля трох месяцаў у няволі ёй удалося збегчы і выехаць у Нямеччыну. З тых часоў яна стала праваабаронцам язідаў, звяртаючы ўвагу міжнароднай супольнасці на праблемы сэксуальнага рабства і гандлю людзьмі. У верасні ў гэтым годзе яе прызначылі паслом добрай волі ААН у пытаннях абароны ахвяр гандлю людзьмі.

Прэміяй сумай 60 тысяч еўраў ПАРЕ штогод узнагароджвае асоб і арганізацыі, якія зрабілі «чынныя ўчынкі ў абарону правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі». Сёлета прэмія ўручалася чацвёрты раз.

Першым лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла ў 2013 годзе стаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках