19 траўня 2024, Нядзеля, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За праўду пра «выбары» ў Менску затрымалі актывіста

2
За праўду пра «выбары» ў Менску затрымалі актывіста

Актывіст руху «За свабоду» раздаваў улёткі з фактамі пра фальсіфікацыі на «выбарах» у палатку.

Актывіст руху «За свабоду» Аляксандр Мендэль арыштаваны міліцыяй пры распаўсюдзе ўлётак пра факты фальсіфікацый на «парламенцкіх выбарах».

«Мендэль дастаўлены ў Першамайскі РАУС», - распавёў pyx.by актывіст руху «За свабоду» Аляксандр Славінскі

З яго слоў, актывіст раскідваў улёткі ў паштовыя скрыні жыхароў выбарчай акругі №108, дзе балатаваўся першы намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Падчас парламенцкіх «выбараў» улада ўчыніла злачынствы і цяпер усімі спосабамі імкнецца замясці сляды. Не даць магчымасць распаўсюдзіць па маёй акрузе звесткі і праінфармаваць выбарцаў аб канкрэтных фактах учынення крымінальнага злачынства», - пракаментаваў затрыманне Губарэвіч.

З яго слоў, ён выкарыстаў усе спосабы легальнай барацьбы з фальсыфікацыямі, між іншым, адна заява пададзеная ў Следчы камітэт з патрабаваннем распачынання крымінальнай справы.

«Але гэтага будзе недастаткова, каб на нешта паўплываць, калі не будуць праінфармаваныя выбаршчыкі. Улады баяцца не столькі заяў у следчыя органы, так як выпрацавалі ўжо спосабы барацьбы з імі адпіскамі, а баяцца інфармавання выбарцаў», - дадаў Юрась Губарэвіч.

Ва ўлётцы ўтрымліваецца зварот Губарэвіча, інфармацыя пра фальсіфікацыю, вынікі назірання. Мэта кампаніі ў распаўсюджванні - улётка ў кожную паштовую скрыню выбарцаў 108 акругі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках