6 траўня 2024, панядзелак, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клінтан перамагла Трампа ў фінальных дэбатах

18
Клінтан перамагла Трампа ў фінальных дэбатах

У ноч на 20 кастрычніка ў ЗША прайшлі трэція і апошнія перад прэзідэнцкімі выбарамі дэбаты Клінтан і Трампа.

Кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан выйграла фінальны раўнд дэбатаў у свайго апанента ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на тэлеканал CNN і звесткі апытання тэлегледачоў.

Перамогу ёй аддалі 52% тэлегледачоў, у той час як Трампа прызналі наймацнейшым толькі 39% гледачоў.

Трэція, фінальныя дэбаты, якія на гэты раз праходзілі ў Лас-Вегасе, завяршыліся ў ноч на чацвер, 20 кастрычніка. Перад іх пачаткам апаненты зноўку не паціснулі адзін аднаму рукі, як гэты было і на мінулым паядынку.

Гэтым разам вострая дыскусія паміж Клінтан і Трампам разгарнулася вакол Расеі і расейскага прэзідэнта Уладзімера Пуціна. Так, Клінтан абвінаваціла расейскі ўрад у тым, што ён шпіёніць за амерыканцамі, а скрадзеныя звесткі перадае сайту WikiLeaks. Пры гэта яна папракнула Трампа ў тым, што той адмаўляецца асуджаць Расею за яе кібератакі і назвала яго «марыянеткай» Пуціна.

«Ён аддаў бы перавагу паверыць Уладзіміру Пуціну, чым вайсковым і грамадзянскім супрацоўнікам разведкі, якія пакляліся абараняць нас», - сказала Клінтан.

Трамп чарговым разам адхіліў заявы, што ён знаёмы з Пуціным. Пры гэтым заўважыў, што ў якасці прэзідэнта стасункі з расейскім лідарам у яго былі б лепшыя, чым у Клінтан з ім.

«Ён [Пуцін] казаў пра мяне добрыя рэчы», - сказаў Трамп, заўважыўшы, што «ніякай павагі ні да Клінтан, ні да цяперашняга прэзідэнта Барака Абамы» ў Пуціна няма.

«Ну, гэта таму, што ён [Пуцін] хацеў бы мець марыянетку на пасадзе прэзідэнта Злучаных Штатаў», - сказала на гэта Клінтан. «Не, гэта вы - марыянетка», - адказаў ёй Трамп. «Пуцін перайграў і яе, і Абаму ва ўсіх аспектах», - дадаў ён.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 8 лістапада.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках