6 траўня 2024, панядзелак, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку падарылі самазарадны Маўзер

85
Лукашэнку падарылі самазарадны Маўзер
СКРЫНШОТ ВІДЭА ТЭЛЕКАНАЛА АНТ

Падчас наведвання агульнавайсковага Абуз-Лясноўскага палігона вайскоўцы паднеслі ў падарунак дыктатару памятную зброю.

Кадры былі прадэманстраваны тэлеканалам АНТ.

- На памяць, тут эмблема войскаў Заходняга аператыўнага камандавання, - растлумачыў уручаючы падарунак камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Віктар Хрэнін, паведамляе tut.by.

Лукашэнку падарылі самазарадны пісталет Маўзер К96. Гэта зброя адрозніваецца дакладнасцю і далёкасцю бою, што перавышае гэтыя паказнікі нават у шматлікіх сучасных узорах. У пісталеце выкарыстоўваецца магутны патрон 7,63 маўзер і прадугледжана магчымасць стральбы чэргамі. Таму сёння Маўзер К96 пазіцыянуецца як невялікі аўтаматычны карабін, пры выкарыстанні кабуры-прыклада з яго можна весці аўтаматычны агонь. Эфектыўная далёкасць агню ў такой канфігурацыі 200-300 м.

СКРЫНШОТ ВІДЭА ТЭЛЕКАНАЛА АНТ

Маўзеры актыўна выкарыстоўваліся падчас Першай сусветнай і Другой сусветных войнаў, Грамадзянскай вайны. Узнагародныя Маўзер К-96 з ордэнам Чырвонага Сцяга на дзяржальні атрымалі ў свой час Галоўкам Узброеных сіл РСФСР Каменеў і Камандуючы Першай Коннай арміяй Будзёны. У 1943 годзе гвардыі палкоўнік Леанід Брэжнеў быў узнагароджаны менавіта Маўзер К-96.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках