На МКАД фура знесла трактар, кіроўцы цудам не пацярпелі
6- 20.10.2016, 9:50
- 8,751
Сёння раніцай на знешнім коле МКАД у раёне развязкі з вуліцай Шаранговіча фура знесла трактар, які рухаўся ў спадарожным кірунку.
Ад удару трактар перакуліўся, а фура спынілася толькі за межамі праезнай часткі.
Як паведамілі Onliner.by ў ДАІ Фрунзенскага раёна Менска, ДТЗ здарылася прыкладна а 4.30.
- Аўтацягнік рухаўся па знешнім коле МКАД з боку вуліцы Мазурава ў напрамку вуліцы Мантажнікаў. У раёне скрыжавання з вуліцай Шаранговіча кіроўца ўчыніў сутыкненне з трактарам, які рухаўся адначасна ў крайняй правай паласе. Ад удару трактар перакуліўся, а фура апынулася за межамі праезнай часткі, - распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Пашкоджанні ў транспартных сродкаў вельмі сур'ёзныя, трактар і зусім нагадвае хутчэй груду металу. Нягледзячы на гэта, ніводны з кіроўцаў не пацярпеў.