6 траўня 2024, панядзелак, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацярпелая ў менскім ГЦ выпісаная з бальніцы

2
Пацярпелая ў менскім ГЦ выпісаная з бальніцы
Фота: TASS

Жанчына пройдзе дома дадатковае амбулаторнае лячэнне.

Пацярпелая пры нападзе ў ГЦ «Еўропа» ў Менску жанчына выпісана з 10-й гарадской клінічнай бальніцы, паведамляе БелТА.

«Стан здароўя здавальняючы. Яна выпісана са стацыянара на амбулаторнае лячэнне», - сказалі ў бальніцы.

Як распавядала сама пацярпелая, тое, што адбывалася ў той вечар у ГЦ «Еўропа» яна памятае ўрыўкамі. Адчуванне, апісвае, нібы ў сне, вось было нармальнае жыццё - і раптам пачаўся фільм жахаў.

«Я схапілася за вешалку з адзеннем і стала абараняцца, - распавядае яна. - Ён біў моўчкі, а я крычала: «Выклікайце міліцыю! Ён мяне ўдарыў!». Пра крыкі - гэта мне потым сяброўка распавяла, я не паспела адключыць тэлефон, і яна ўсё чула. Думаю, гэтыя крыкі мяне і выратавалі. Ён спалохаўся і ўцёк».

Нагадаем, вечарам 8 кастрычніка ў сталічным ГЦ «Еўропа» быў здзейснены напад: 17-гадовы падлетак з бензапілой і сякерай накінуўся на людзей. У выніку загінула 43-гадовая жанчына. Пацярпелі двое: 46-гадовая наведвальніца атрымала два ўдары сякерай - у грудзі і па плячы, лекары ацэньвалі яе стан, як сярэдняй цяжкасці. Яшчэ адна пацярпелая, прыбіральшчыца цэнтра, якая вывернулася ад удару, атрымала лёгкае раненне і ў шпіталізацыі не мела патрэбы.

Падлетак затрыманы, следчыя высвятляюць абставіны здарэння. Са слоў прадстаўнікоў праваахоўных органаў, матывам злачынства маладога чалавека паслужыла расчараванне ў самім сабе, агіда да чалавецтва і дэпрэсіўны настрой. Нападнік меў намер забіць як мага большую колькасць людзей і жадаў сам быць забітым пры затрыманні.

Расследаванне забойства ўзяў пад асабісты кантроль старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках