6 траўня 2024, панядзелак, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: РФ накіравала ў Міжземнае мора ўвесь Паўночны флот і значную частку Балтыйскага

27
Reuters: РФ накіравала ў Міжземнае мора ўвесь Паўночны флот і значную частку Балтыйскага

Гэта стала самым буйным надводным разгортваннем з часоў «халоднай вайны».

Група расейскіх вайсковых караблёў на чале з авіанесушчым крэйсерам «Адмірал Кузняцоў», якія ўдзельнічаюць у паходзе ў акваторыю Міжземнага мора, нясе знішчальнікі-бамбавікі для заключнага штурму абложанага сірыйскага горада Алепа. Пра гэта Reuters паведаміў высокапастаўлены дыпламат NATO, спасылаючыся на звесткі заходніх разведак (пераклад - newsru.com).

Са слоў суразмоўцы агенцтва, Расея разгортвае ў Міжземнамор'і ўвесь Паўночны флот і значную частку Балтыйскага. «Яны разгортваюць увесь Паўночны флот і значную частку Балтыйскага флоту ў рамках самага маштабнага надводнага разгортвання з часоў халоднай вайны», - заявіў дыпламат на ўмовах ананімнасці.

Суразмоўца Reuters адзначыў, што перадыслакацыя караблёў, заўважаных на днях ля берагоў Нарвегіі, можа праводзіцца для фінальнага штурму Алепа праз два тыдні. «Гэта не дружалюбны заход у порт. Праз два тыдні мы ўбачым нарастанне паветраных нападаў у Алепа як часткі стратэгіі Расеі для абвяшчэння там перамогі», - растлумачыла дыпламатычная крыніца NATO.

Нагадаем, што 17 кастрычніка нарвежскі берагавы патрульны самалёт Lockheed P-3 Orion зрабіў здымкі карабельнай авіяноснай групы ВМФ Расеі. На гэтым фоне кіраўнік службы выведкі Нарвегіі генерал-лейтэнант Мортэн Хага Лундзе заявіў выданню VG, што расейская ўдарная група, хутчэй за ўсё, будзе гуляць вызначальную ролю ў бітве за Алепа.

Вайсковыя караблі РФ прайшлі міма нарвежскай выспы Анёйа і партовага горада Берген. Раней заходняя прэса пісала, што ўдарная група будзе рухацца праз Ла-Манш і Біскайскі заліў, праз Гібралтарскі праліў і прыкладна цягам тыдня выйдзе ў Міжземнае мора і падыдзе да берагоў Сірыі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках