6 траўня 2024, панядзелак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: У Беларусі шмат таленавітай моладзі

6
Аляксандр Глеб: У Беларусі шмат таленавітай моладзі
Аляксандр Глеб

Вядомы беларускі футбаліст распавёў пра Лігу чэмпіёнаў, маладых беларускіх гульцоў і запрашэнне замежных трэнераў у БАТЭ.

Футбаліст барысаўскага БАТЭ Аляксандр Глеб адказаў на пытанні журналістаў, піша pressball.by.

Пра Лігу чэмпіёнаў

«У клубе БАТЭ ёсць усё, каб дамагчыся выніку. Магчыма, для таго, каб стабільна прабівацца ў Лізе чэмпіёнаў, не стае класа. Магчыма, трохі не той настрой. У тым, што адбылося ў гэтым сезоне, вінаватыя толькі мы самі. Таму што, калі выйшлі на поле ў Ірландыі, у дзеяннях была нейкая расхлябанасць. А яны наважыліся і разнеслі нас. Хочацца пажадаць маладым футбалістам шанаваць кожны момант, праведзены на еўраарэне. Таму што такія моманты запамінаюцца ў першую чаргу. Зразумела, што хлопцы ўжо не па адным разе станавіліся чэмпіёнамі Беларусі, але самыя яркія ўспаміны будуць менавіта пра еўракубкі, гульні за нацыянальную каманду».

Пра маладых гульцоў

«У нас дастаткова таленавітай моладзі. Тут, я лічу, мы пераўзыходзім нават Нямеччыну. Але на нейкім этапе нашы футбалісты губляюцца. Можа, не стае магчымасцяў для развіцця, турніраў. Уплываюць беларускія пашпарты, нашым хлопцам складана з'ехаць за мяжу і прагрэсаваць там. Мы не можам канкурыраваць на раўне з іншымі еўрапейскімі краінамі. Тыя ж заробкі расслабляюць на раннім этапе, можа быць, дома ўсё задавальняе, і футбалісты перастаюць прагрэсаваць».

Пра запрашэнне замежных трэнераў у БАТЭ

«Ну, расейцы запрашаюць да сябе самых вялікіх, а толку - ніякага. У нас у краіне стае добрых трэнераў, якія развіваюцца, прафесійна падыходзяць да трэніровачнага працэсу. Але чэмпіянат Беларусі - гэта не чэмпіянат Нямеччыны ці Англіі, дзе вар'яцкая канкурэнцыя. БАТЭ зрабіў шмат крокаў наперад, але на гэты момант не стае стабільнасці».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках