6 траўня 2024, панядзелак, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нападніка на ГЦ у Менску адправілі на экспертызу да псіхолагаў і псіхіятраў

10
Нападніка на ГЦ у Менску адправілі на экспертызу да псіхолагаў і псіхіятраў
Фота: ТАСС

Падчас яе правядзення падазраваны будзе знаходзіцца ў адмысловым аддзяленні закрытага тыпу.

Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза ў дачыненні да 17-гадовага Уладзіслава, падазраванага ў нападзе на людзей у гандлёвым цэнтры з бензапілой і сякерай, ужо пачалася. Пра гэта tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамітэта судовых экспэртыз Ягор Лівай.

Пастанову аб правядзенні экспэртызы выносіць следства. У гэтым выпадку прызначаная стацыянарная экспэртыза. Гэта значыць, што ў час яе правядзення падазраваны будзе знаходзіцца ў адмысловым аддзяленні закрытага тыпу

«Гэта рэжымны аб'ект, умовы там чымсьці нагадваюць следчы ізалятар. Ён ізаляваны, можа кантактаваць толькі з экспэртамі. Родныя могуць яго наведваць, калі толькі следства дазволіць», - удакладніў Ягор Лівай.

Для правядзення экспэртызы створана камісія з кваліфікаваных экспэртаў-псіхолагаў і псіхіятраў. Яны будуць цягам 30 дзён працаваць з самім падазраваным (праводзіць гутаркі, назіраць за паводзінамі), а таксама вывучаць матэрыялы крымінальнай справы, медыцынскую дакументацыю і характарыстыкі з месца вучобы.

«На падставе комплексу мерапрыемстваў будуць дадзены адказы на пытанні, якія паставіла перад экспэртамі следства. У тым ліку на пытанне, ці быў ён пры свядомасці ў момант учынення грамадска небяспечных дзеянняў», - сказаў Ягор Лівай.

Вынікі экспэртызы можа агучыць толькі орган, які вядзе крымінальны працэс.

«Улічваючы, што закранаецца пытанне аб стане здароўя канкрэтнага чалавека, гэта інфармацыя абмежаванага распаўсюджвання», - удакладніў афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамітэта судовых экспэртыз.

Нагадаем, 8 кастрычніка ў менскім ГЦ «Еўропа» 17-гадовы падлетак з бензапілой і сякерай накінуўся на людзей. У выніку нападу адна жанчына загінула, пацярпелі яшчэ двое: 46-гадовая наведвальніца атрымала два ўдары сякерай, лекары ацэньвалі яе стан як сярэдняй цяжкасці. Яшчэ адна пацярпелая, прыбіральшчыца цэнтра, якая вывернулася ад удару, атрымала лёгкае раненне і ў шпіталізацыі не мела патрэбы.

Падлетак затрыманы, следства высвятляе абставіны здарэння. Са словаў праваахоўнікаў, матывам злачынства маладога чалавека паслужыла расчараванне ў сабе, агіду да чалавецтва і дэпрэсіўны настрой. Нападнік меў намер забіць як мага больш людзей і хацеў сам загінуць пры затрыманні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках