Лідары ЕЗ абмяркуюць дадатковыя санкцыі супраць Расеі
1- 20.10.2016, 12:50
- 4,597
У праект заявы паводле вынікаў саміту лідараў ЕЗ уключаны словы пра новыя санкцыі супраць Расеі праз авіяўдары па Алепа.
Еўразвяз асуджае атакі сірыйскага рэжыму і Расеі на грамадзянскае насельніцтва горада Алепа, гаворыцца ў праекце заявы паводле вынікаў саміту лідараў ЕЗ, які пройдзе 20-21 кастрычніка ў Брусэлі. Тэкст дакумента аказаўся ў распараджэнні агенцтва Bloomberg, паведамляе РБК.
«ЕЗ разглядае любыя варыянты дзеянняў, уключаючы абмежавальныя меры, накіраваныя супраць прыватных асоб і арганізацый, калі гвалт не спыніцца», - цытуе праект агенцтва.
На паведамленне Bloomberg неўзабаве пасля яго з'яўлення на стужцы агенцтва адрэагаваў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў. «Спачатку трэба дачакацца выніковай рэзалюцыі», - сказаў ён РІА «Новости».