6 траўня 2024, панядзелак, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельская журналістка звярнулася ў камітэт ААН у правах чалавека

4
Гомельская журналістка звярнулася ў камітэт ААН у правах чалавека
Ларыса Шчыракова
ФОТА: SVABODA.ORG

Ларыса Шчыракова шукае ў ААН управу на самавольства беларускіх уладаў.

Намесніца старшыні гомельскага аддзялення ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», журналістка-фрылансерка Ларыса Шчыракова падала скаргу ў Камітэт ААН у правах чалавека аб парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі, піша «Вясна». Пра гэта паведаміў юрыст БАЖ Леанід Судаленка, які будзе весці справу журналісткі ў міжнароднай інстанцыі.

Нагадаем, 13 студзеня гэтага года суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Лісоўскі прысудзіў Шчыраковай значны штраф за супрацоўніцтва з польскім тэлеканалам «Белсат», дзе быў паказаны зняты ёю ў пасёлку Урыцкае рэпартаж пра праблемы сельскіх жыхароў. 15 красавіка суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Аляксандр Піскуноў пакараў яе значным штрафам за рэпартаж пра ўцекачоў, зняты ў гомельскім аддзяленні Чырвонага Крыжа.

«У Беларусі я прайшла ўсе ступені судовай абароны і ўсё безвынікова. Я таксама звярталася з нагляднай скаргай да Генеральнага пракурора, аднак дарэмна. Атрымліваецца, у «белсатаўскіх справах» абароны ў краіне няма, таму я выкарыстала адзіна магчымы механізм абароны сваіх правоў на міжнародным узроўні», - адзначыла Шчыракова.

Юрыст БАЖ Леанід Судаленка, які дапамагае ахвярам парушэнняў звяртацца ў міжнародныя структуры, адзначае, што справа журналісткі выявіла шэраг супярэчнасцяў нацыянальнага заканадаўства міжнародным дамовам Беларусі.

«Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуе кожнаму свабоду на збор і распаўсюд інфармацыі. Наш жа нацыянальны закон аб СМІ празмерна абмяжоўвае саму сутнасць гэтага права. Я ўпэўнены, што ў гэтай справе будуць устаноўленыя названыя парушэнні правоў журналістаў», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках