5 траўня 2024, Нядзеля, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліна Талай: Пачала вучыць беларускую мову яшчэ да школы

1
Аліна Талай: Пачала вучыць беларускую мову яшчэ да школы
Аліна Талай
ФОТА З САЙТА BUDZMA.BY

Лёгкаатлетка за ноч «праглынула» кнігу Марціновіча, а цяпер чытае біяграфію Клінтан на ангельскай мове.

Лёгкаатлетцы Аліне Талай нядаўняя Алімпіяда ў Рыа не прынесла нічога добрага - адно расчараванне. Прайшоў месяц, і Аліна нечакана для многіх матэрыялізавалася ў амерыканскай Фларыдзе, дзе пачала падрыхтоўку да новага сезона. Журналіст tribuna.com звязаўся з бягухай і пагутарыў з ёю пра прозу Віктара Марціновіча, любоў да матацыклаў і зразумеў, што сыходзіць са спорту без алімпійскага медаля Талай не збіраецца.

У размове закранулі не толькі аспекты спартовага жыцця, але і любоў Аліны да чытання.

- Нядаўна, дарэчы, у мяне з'явілася кніга «Возера радасці» Віктара Марціновіча. Мяне гэты твор так зацягнуў, што за адзін вечар, падчас піцця гарбаты, усю кнігу прачытала. Хтосьці з літаратурных крытыкаў раман разграміў, але мяне ён зацікавіў. Таму што, што для чытача галоўнае ў кнізе? Жаданне дачытаць яе да канца і даведацца развязку. Я не чытаю для таго, каб чытаць. Жаночыя раманчыкі, Дар'ю Данцову ці яшчэ каго-небудзь з гэтай катэгорыі чытаць не буду. У мяне паступова выпрацаваўся літаратурны густ, і я акуратна стала ставіцца да таго, што чытаць, што ўкладаць у сваю галаву. Цяпер у свеце вельмі шмат разнастайнай інфармацыі. І часам ад яе варта сябе агароджваць.

- Гады два таму ты запісала ролік, у якім чытаеш верш Яўгеніі Янішчыц. Што цябе на гэта натхніла?

- Мой знаёмы таксама запісаў відэа і кінуў мне эстафету ў Фэйсбуку. Я неяк чытала творы беларускіх паэтаў у інтэрнэце і наткнулася на вершы Янішчыц «Ты пакліч мяне. Пазаві...». Потым прачытала біяграфію паэткі. Выявілася, што яе жыццё трагічна абарвалася...Я пашукала і наважыла запісаць менавіта гэты верш. Відэа здымала самастойна на фотаапарат. Мантавала таксама сама. Пастаралася, каб выглядала ўсё больш-менш якасна.

- А памятаеш як пачала вучыць беларускую мову?

- Напэўна, яшчэ да школы.

- У дзіцячым садку?

- А я не хадзіла ў садок. Мне бацькі з беларускай мовай дапамагалі дома. Мяне звычайна пакідалі на апеку бабуль і дзядуляў. Але праз тое, што я не хадзіла ў садок, праблем у стасунках з дзецьмі не адчувала. Я да 20 гадоў жыла з бацькамі ў інтэрнаце аршанскага завода прыбораў аўтаматычнага кантролю. У нас на паверсе велізарны калідор, і мы стала ў ім гулялі з дзецьмі. Гэта быў наш вялікі дзіцячы сад. І я не шкадую, што вырасла ў інтэрнаце. Сустрэла там сваіх добрых сяброў, з якімі дагэтуль камунікую. Бацькі, дарэчы, там і цяпер жывуць. Яшчэ працуюць. Бацька - кантралёрам на заводзе, маці - у медкаледжы.

- Чытаеш кнігі на ангельскай мове?

- Так, вось нядаўна набыла аўтабіяграфію Хілары Клінтан, кандыдаткі ў прэзідэнты ЗША. У Амерыцы ў лістападзе адбудуцца выбары, і я хачу пазнаёміцца з гэтым чалавекам, ведаць, што ў іх там за бачанне свету з Белага дома. А што? Мне цікава.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках