6 траўня 2024, панядзелак, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гуманітарную паўзу» ў Алепа падоўжылі яшчэ на тры дні

«Гуманітарную паўзу» ў Алепа падоўжылі яшчэ на тры дні

Пачынаючы з 20 кастрычніка гарантуецца штодзённы 11-гадзінны «гуманітарны калідор» для жыхароў горада.

Расея падоўжыла «гуманітарную паўзу» ў Сірыі яшчэ на тры дні. Пра гэта ў чацвер, 20 кастрычніка, заявіў прадстаўнік ААН Ян Эгеланд, паведамляе DW.

Са словаў Эгеланда, пачынаючы з 20 кастрычніка цягам чатырох дзён расейская і сірыйская авіяцыя не будуць ладзіць паветраныя атакі на Алепа, гуманітарныя калідоры будуць адкрытыя па 11 гадзін на дзень.

Прадстаўнік ААН выказаў надзею, што рэжым замірэння атрымаецца падоўжыць на пяць дзён, пачынаючы з чацвярга.

Супрацоўнікі ААН, Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца могуць пачаць вываз хворых і параненых людзей з усходняга Алепа па прадугледжаных для гэтага гуманітарным калідорах, бо ўсе бакі канфлікту гарантавалі бяспеку, паказаў Эгеланд.

Пры гэтым ён папярэдзіў пра цяжкасці запланаванай эвакуацыі некалькіх соцень параненых. «Гэта ж Сірыя. Тут у кожны момант усё можа пайсці не так», - канстатаваў прадстаўнік ААН.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках