6 траўня 2024, панядзелак, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: ЕЗ дапускае прадаўжэнне санкцый супраць Расеі

1
Туск: ЕЗ дапускае прадаўжэнне санкцый супраць Расеі
Дональд Туск
ФОТА: PAP

Кіраўнік Еўрарады мяркуе, што Еўразвяз павінен прадаўжаць уздзеянне на Маскву.

Прэзідэнт Еўрапейскага Звязу Дональд Туск заявіў, што ЕЗ можа разгледзець розныя варыянты ўздзеяння на расейскія ўлады праз дзеянні Расеі ў Сірыі, паведамляе ВВС.

«Вельмі складана, нават немагчыма казаць пра гэта (пра перамовы з Расеяй - заўвага), не згадваючы пра напады на цывільных асоб і шпіталі ў Алепа. Сёння не будуць прымацца пастановы, але я хачу падкрэсліць, што ЕЗ павінен захаваць усе варыянты, у тым ліку санкцыі, калі злачынства прадоўжацца», - сказаў Туск перад пачаткам саміту Еўразвязу ў Брусэлі.

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ таксама заявіў, што не падтрымлівае паслабленне рэжыму санкцый у дачыненні да Расеі.

Як адзначаецца ў чарнавым варыянце рэзалюцыі саміту, які цытуе агенцтва Франс прэс, Еўразвяз гатовы разгледзець розныя варыянты падаўжэння санкцый, у тым ліку дадатковыя абмежавальныя захады ў дачыненні да асоб і кампаній, якія падтрымліваюць рэжым прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

На мінулым тыдні Брытанія і Злучаныя Штаты звярнуліся да расейскіх уладаў з заклікам дапамагчы пакласці канец вайне ў Сірыі, і не выключылі новых санкцый супраць Асада і ягоных хаўруснікаў.

На наступны дзень прадстаўніца ЕЗ у замежнай палітыцы Федэрыка Магерыні паведаміла, што ЕЗ не разглядае магчымасць увядзення дадатковых санкцый супраць Расеі ў сувязі з бамбаваннямі Алепа, аднак такія захады могуць ужыць да ўрада Башара Асада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках