6 траўня 2024, панядзелак, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: Улады адмаўляюць у рэгістрацыі, бо баяцца салідарнасці

Мікалай Аўтуховіч: Улады адмаўляюць у рэгістрацыі, бо баяцца салідарнасці
МІКАЛАЙ АЎТУХОВІЧ
ФОТА: BELARUSPARTISAN.ORG

Улады Беларусі чарговым разам адмовіліся рэгістраваць камітэт падтрымкі прадпрымальнікаў «Салідарнасць».

Старшыня аргкамітэта для стварэння грамадскага аб'яднання Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасць» Мікалай Аўтуховіч распавёў «Радыё Рацыя», чаму Мінюст адмовіў у рэгістрацыі іхняй арганізацыі.

- Тое, што нас не зарэгістравалі, гэта ўсё даволі прадказальна. Адмаўляюць, бо баяцца. Я ведаю, што чыноўнікі тэлефанавалі на прадпрыемствы, пыталіся, ці працуюць там людзі, якія надумалі ўступіць у «Салідарнасць». Але, шчыра скажу, ніякіх запалохванняў не было. Мы адразу папярэдзілі, што калі нешта такое будзе адбывацца, то будзем рабіць аўдыёзапісы і размяшчаць у інтэрнэце. Але нас усё адно не зарэгістравалі, бо знайшлі нейкія зусім дробныя памылкі. Можна было патэлефанаваць і сказаць, каб выправілі тыя памылкі, але гэта, мабыць, у планы ўладаў не ўваходзіла. 31 кастрычніка чарговым разам збярэмся на ўстаноўчы сход і выправім гэтыя памылкі, пасля чаго зноў пададзім дакументы на рэгістрацыю.

- Потым могуць зноў знайсці нейкія памылкі...

- Могуць, але хай пакажуць свету сваю «лібералізацыю». Цікава ж будзе ўсім паглядзець, як у краіне расквітнела «дэмакратыя».

- Як цяпер працуецца прадпрымальнікам у рэгіёнах, дзе вы нярэдка бываеце?

- На лепшае жыццё найбліжэйшым часам разлічваць не прыходзіцца. Эканоміка не працуе, грошай у бюджэце няма. А дзе іх браць? Як заўсёды - у прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках