6 траўня 2024, панядзелак, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прамень» выпусціў гадзіннік са зваротным ходам

19

Гадзіншчыкі стварылі незвычайную калекцыю жаночых наручных гадзіннікаў, стрэлкі якіх рухаюцца ў адваротны бок.

Усе мадэлі калекцыі маюць люстраны адбітак цыферблату, які дазваляе беспамылкова адказаць на пытанне «Якая гадзіна?». Дакладнасць ходу антыгадзінніка забяспечвае мадыфікаваны кварцавы механізм «Прамень», піша tut.by.

ФОТА З САЙТА TUT.BY

Корпус выраблены з высакаякаснай латуні і пакрыты залацістым нітрыам тытану. Апошні мае выключныя медыкабіялагічныя ўласцівасцямі.

Калекцыя ўключае ў сябе класічную чорную мадэль, а таксама мадэлі з бэжавым, зялёным і фіялетавымі раменчыкамі ручной працы.

Заўважым, што антыгадзіннік - далёка не беларускае вынаходніцтва. Як сцвярджаюць аўтары гадзіннікавага часопіса PAM65, яшчэ ў ХIX стагоддзі людзі не маглі вызначыцца з кірункам руху стрэлак на гадзінніках. Таму ва ўжытку былі шырока распаўсюджаныя абедзве мадэлі: і «па гадзіннай», і «супраць гадзіннай» стрэлкі. Звыклы нам кірунак замацаваўся толькі ў ХХ стагоддзі.

Разнастайныя нестандартныя калекцыі распрацоўваліся ў розных краінах свету. Напрыклад, у СССР былі вядомыя антыгадзіннікі ў мадэляў «Чайка» і «Ракета», а таксама ў кішэнных гадзіннікаў «Маланка».

ФОТА З САЙТА TUT.BY

Такія мадэлі запатрабаваныя і ў наш час. Швайцарская марка Azimuth, вядомая сваёй схільнасцю да інавацый, у 2009 годзе выпусціла наручныя гадзіннікі зваротнага ходу пад назвай Back in time. Часам рух супраць гадзіннай стрэлкі выкарыстоўваўся пры паказе дня тыдня (швайцарская мадэль Raymond Weil) або для таго, каб даведацца, колькі на механічным гадзінніку засталося запасу ходу (швайцарская мадэль Maurice Lacroix Masterpiece Tradition Reserve de Marche).

Звычайна антыгадзіннікі ўспрымаюцца як арыгінальны падарунак. У паўсядзённым жыцці іх выкарыстоўваюць радзей, бо карыстальнікі часцей за ўсё звыклі да гадзіннікаў, якія ідуць «па гадзіннікавай стрэлцы".

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках