3 траўня 2024, Пятніца, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Меншчыне Міністэрства гандлю закрыла амаль 100 крам і кавярняў

7
На Меншчыне Міністэрства гандлю закрыла амаль 100 крам і кавярняў
ФОТА: AVITO.RU

Крамы і кавярні зачыняліся праз антысанітарыю.

Са слоў загадчыка аддзялення гігіены харчавання Менскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Юрыя Гузік, у гэтым годзе на тэрмін да 90 дзён за неаднаразовыя парушэнні патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства было зачынена блізу 100 крам і кавярняў.

Ён адзначыў, што геаграфія злосных парушальнікаў досыць шырокая, пішуць naviny.by.

Так, у гэтым спісе прысутнічаюць крамы і павільёны індывідуальных прадпрымальнікаў і прадпрыемстваў гандлю рознай формы ўласнасці ў такіх гарадах, як Барысаў, Вілейка, Жодзіна, Клецк, Капыль, Мар'іна Горка, Маладзечна, Нясвіж, Слуцк, Смалявічы, Салігорск, Старыя Дарогі, Фаніпаль, а таксама ў шэрагу населеных пунктаў Вілейскага, Дзяржынскага, Крупскага, Лагойскага, Любанскага, Менскага, Стаўбцоўскага, Пухавіцкага, Уздзенскага раёнаў.

Што датычыцца аб'ектаў грамадскага харчавання, то да дадатковых санкцый органы дзяржнагляду звярнуліся ў Барысаўскім, Вілейскім, Валожынскім, Дзяржынскім і іншых раёнах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках