19 красавiка 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Расея адмовіла ў перадачы Сянцова

3
МЗС Украіны: Расея адмовіла ў перадачы Сянцова
Алег Сянцоў
ФОТА: RFE/RL

Мінюстыцыі РФ назвала Сянцова «грамадзянінам Расеі», у сувязі з чым перадача яго Украіне немагчымая.

Міністэрства юстыцыі РФ адмовіла Украіне ў перадачы палітвязня Алега Сянцова, паведаміў намеснік міністра юстыцыі Украіны ў пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Сяргей Пятухоў, паведамляе zn.ua.

«Улічваючы раздзелы часткі 1 артыкула 6 Федэральнага закона ад 2002/05/31 №62-Ф3 «Аб грамадзянстве Расейскай Федэрацыі», згодна з якімі расейскі грамадзянін, які мае таксама іншае грамадзянства, разглядаецца РФ толькі як грамадзянін Расеі (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных міжнароднай дамовай РФ або федэральным законам), адсутнасць паміж РФ і Украінай міжнароднай дамовы, якая рэгулюе пытанні падвойнага грамадзянства, а таксама ў сувязі з тым, што Сянцоў В.Г. з'яўляецца расейскім грамадзянінам, перадача Украіне гэтага асуджанага ў адпаведнасці з Канвенцыяй аб перадачы асуджаных асоб 1983 года не магчымая», - гаворыцца ў паведамленні расейскага Мінюстыцыі, напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook у пятніцу, 21 кастрычніка.

Украінскага рэжысёра Алега Сянцова і актывіста Аляксандра Кольчанку затрымалі супрацоўнікі ФСБ у Крыме вясной 2014 года. Іх этапавалі ў Расею, дзе судзілі паводле сфабрыкаванага абвінавачвання ў арганізацыі тэрактаў і падпалаў офісаў партый на паўвыспе. Абодва віну не прызналі.

Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне 25 жніўня 2015 года вынес сваё абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Сянцова. Па сукупнасці злачынстваў рэжысёр прысуджаны да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Другі падсудны Аляксандр Кольчанка прысуджаны да 10 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

На гэты момант Масква і Кіеў прадаўжаюць абмяркоўваюць магчымасць абмену Алега Сянцова.

Як вядома, цягам апошняга паўгода ўжо ўдалося вызваліць з Расеі ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку, а таксама палітвязняў Генадзя Афанасьева і Юрыя Салашэнку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках