3 траўня 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саладуха не здолеў сабраць грошы на новы альбом

60
Саладуха не здолеў сабраць грошы на новы альбом
Аляксандр Саладуха

Нягледзячы на стаянне ў пераходзе ў ружовым гарнітуры з крыламі анёла, спявак сабраў усяго 1,5 тысячы рублёў замест сарака.

У пятніцу, 21 кастрычніка, сканчаецца краўдфандынгавая кампанія «Марафон кахання» пад правадырствам Аляксандра Саладухі. Спявак хацеў сабраць 40 тысяч рублёў на запіс новага альбома «Мы будзем разам», але сабраць на момант напісання нататкі ўдалося толькі 1 591 рубель, паведамляе telegraf.by.

45 дзён «Марафону кахання» Аляксандр Саладуха абяцаў увасобіць у «марафон любоўных вар'яцтваў» і ў частцы вар'яцтваў, мабыць, стрымаў сваё слова. Ён здзіўляў сваімі раптоўнымі з'яўленнямі ў пераходзе метро, на Лініі Сталіна, вяселлі Дзмітрыя Кахно, на адкрыцці тыдня італійскага кіно і нават у студыі Белтэлерадыёкампаніі.

Паводле ўмоваў краўдфандынгавай пляцоўкі Ulej.by ўсе аплаты будуць вернутыя спонсарам.

«Я разглядаю кампанію, як новы этап сваёй кар'еры, прымерку новага ладу і магчымасць пераўвасаблення. Грошы ніколі не з'яўляліся асноўным фактарам. Мне падабаецца здзяйсняць нешта новае, што да мяне яшчэ ніхто не рабіў. Я люблю дарыць людзям добры настрой, усмешкі, і, безумоўна, каханне.

Гэтая кампанія назаўжды застанецца ў маім сэрцы сваімі незабыўнымі яскравымі падзеямі. Я вельмі ўдзячны ўсёй сваёй камандзе і Ulej.by за тое, што ў мяне з'явілася магчымасць выпрабаваць гэтыя новыя адчуванні.

Мой альбом, як я і абяцаў у пачатку кампаніі, незалежна ад вынікаў, выйдзе да канца гэтага года.

Дарэчы, мой конкурс рэміксаў прадаўжаецца. Кожны ахвотны яшчэ можа даслаць сваю кампазіцыю, якая стане бонусным трэкам у маім новым альбоме!» - пракаментаваў Аляксандр Саладуха.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках