19 красавiка 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрацы РФ: «дармаеды» заплацяць у казну па 300$ на год

36
Мінпрацы РФ: «дармаеды» заплацяць у казну па 300$ на год

Расейскія ўлады вызначаюцца з сумай падатку для беспрацоўных.

Расейскі міністр працы Максім Тапілін выказаўся за ўвядзенне падатку для афіцыйна непрацуючых грамадзян на ўзроўні 20 тысяч рублёў (320 даляраў) на год, паведамляе Расейская служба BBC.

«Давайце зыходзіць з таго, што чалавек легальна працуе, калі ён заплаціў падаходны падатак. За год, калі лічыць яго з МРОТ, сума складзе 11 700 рублёў. Калі чалавек «у цені», за яго ўнёсак у фонд ОМС плаціць суб'ект РФ. У сярэднім у рэгіёнах - 8-9 тысяч. Усяго 20 тысяч даляраў на год, для пачатку», - сказаў Тапілін журналістам.

«Мне здаецца, 20 тысяч - гэта нармальна, замала нават», - цытуе міністра агенцтва Інтэрфакс. Тое, калі адпаведны законапраект будзе распрацаваны і ўнесены ў парламент, невядома», - дадаў Тапілін.

Ідэя ўвесці ў Расеі асаблівы падатак для непрацуючых была прапанаваная міністэрствам працы і падтрыманая ў Мінфінансаў.

<>i«Цяпер распрацоўваецца праект закона, калі тыя грамадзяне, якія абралі для сябе шлях не працаваць, - яны будуць павінны ўнесці аплату за фактычна выкарыстанне сацыяльнай інфраструктуры. Такі праект закона ёсць», - заявіла віцэ-прэм'ер Вольга Галадзец у канцы верасня.

У Расеі паводле звестак Расстату на вясну 2016 года беспрацоўнымі былі крыху больш за 4,5 млн чалавек.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках