19 красавiка 2024, Пятніца, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Польшчы выказаўся супраць квот ЕЗ на ўцекачоў

2
Сейм Польшчы выказаўся супраць квот ЕЗ на ўцекачоў

За прыняцце пастановы прагаласавалі ўсе дэпутаты Сейма, акрамя аднаго, які ўстрымаўся.

Сейм Польшчы прыняў пастанову, у якой заявіў, што праект распараджэння Еўрапейскага парламента і Еўрапейскай Рады, які тычыцца механізму пераразмеркавання ўцекачоў, парушае правіла субсідарнасці. За прыняцце пастановы прагаласаваў 431 дэпутат, ніхто не быў супраць, 1 дэпутат устрымаўся, паведамляе «Радыё Польшча».

Адзначым, што віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Конрад Шыманскі, які знаходзіцца на саміце ЕЗ у Брусэлі, заявіў, што польскі бок мае намер далей дыскутаваць на тэму міграцыі, аднак, не згодны з некаторымі прапановамі:

«Польшча не прыме ніводзін механізм, які аддае кампетэнцыі ў пытанні міграцыі і бежанства еўрапейскім установам. Мы не пагодзімся ні на які механізм, які прадугледжвае перамяшчэнне, размяшчэнне ўцекачоў, як заўгодна можна называць гэтыя наддзяржаўныя механізмы. Пры гэтым мы адкрытыя да дыскусіі на тэму рэформы Дублінскай канвенцыі», - заявіў Шыманскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках