3 траўня 2024, Пятніца, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, чым карыснае горнае паветра

2
Навукоўцы распавялі, чым карыснае горнае паветра

Аўтары даследавання здзейснілі ўзыходжанне на гару Чакалтая ў Балівіі, падняўшыся на вышыню 3200 метраў.

Даследнікі з Універсітэта Каларада ў ЗША вывучылі механізм адаптацыі арганізма да кіслароднага галадання, якое ўзнікае высока ў гарах, піша regnum.ru. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што ў выніку чалавек набывае цягавітасць, якая захоўваецца цягам некалькіх месяцаў, іх артыкул апублікаваная ў Journal of Proteome Research.

Раней уважалася, што праблемы з дыханнем і слабасць, якая ўзнікае на высакагор'і, абумоўленыя неабходнасцю арганізма аднавіць эрытрацыты крыві ў варунках нізкага ўтрымання кіслароду. Аднак на аднаўленне чырвоных крывяных цельцаў неабходны час, тады як альпіністы прыстасоўваюцца да вялікай вышыні за некалькі сутак.

Аўтары даследавання здзейснілі ўзыходжанне на гару Чакалтая ў Балівіі, падняўшыся на вышыню 3200 м. Гэта заняло ў іх два тыдні. Пасля паходу навукоўцы правялі аналіз крыві і высветлілі, што ў гемаглабіне адбыліся змены, дзякуючы якім ён стаў лепш звязваць кісларод.

Спецыялісты мяркуюць, што вынікі даследавання будуць карысныя ў лячэнні такіх хвароб, як анемія або ішэмічны інсульт, калі ў крыві адзначаецца нізкае ўтрыманне кіслароду. А таксама пры працы над падрыхтоўкай касманаўтаў у працяглы палёт на Марс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках