3 траўня 2024, Пятніца, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ўзяліся за вытворцаў цыгарэт, «Кока-Колы» і «Пэпсі»

15
Улады ўзяліся за вытворцаў цыгарэт, «Кока-Колы» і «Пэпсі»

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) пачало разгляд спраў у дачыненні да трох буйных вытворцаў.

У чым западозрылі Гарадзенскую тытунёвую фабрыку «Нёман» паведамляе прэс-служба міністэрства.

Пры выкананні заявак гандлёвых арганізацый на запатрабаваныя тытунёвыя вырабы (Minsk Сity, Minsk capital, NZ8, NZ10, NZ Black compact, NZ Gold compact, Matrix BLUE, Queen colibri і іншыя) крамам, магчыма, навязваюцца і іншыя, незапатрабаваныя маркі.

Міністэрства таксама разглядае справу аб прычынах адсутнасці прадукцыі беларускіх вытворцаў безалкагольных напояў, мінеральных і пітных вод у тэатрах, цырках, кінатэатрах, парках адпачынку і інш.

МАРГ хоча высветліць, ці абумоўлена гэта наяўнасцю эксклюзіўных дамоваў з ІП «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» і ЗТАА «Пепсіка Прадактс», якія выключаюць прысутнасць у аб'ектах гандлю прадукцыі іх канкурэнтаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках