29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайсковыя караблі заўважылі пры перасячэнні Ла-Манша

58
Расейскія вайсковыя караблі заўважылі пры перасячэнні Ла-Манша
ФОТА: EPA

Вайсковыя караблі са знішчальнікамі-бамбавікамі на борце праходзяць праз Ла-Манш у кірунку Сірыі.

Група расейскіх вайсковых караблёў была заўважаная ў пратоцы Ла-Манш на шляху ў Сірыю.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на тэлеканал BBC.

Авіяносцы ідуць уздоўж узбярэжжа Вялікабрытаніі пад наглядам караблёў краін NATO і амерыканскіх вайсковых самалётаў. На відэазапісе, зробленым з верталёта, можна разгледзець два знішчальнікі, размешчаных на палубе авіяносца «Адмірал Кузняцоў».

На гэтым тыдні прадстаўнік NATO паведаміў пра найбуйнейшае з заканчэння халоднай вайны разгортванне расейскіх караблёў. Групоўка накіроўваецца ў Міжземнае мора. Паўночнаатлантычны звяз мяркуе, што авіяносцы выкарыстоўваюцца для перавозкі знішчальнікаў, якія Расея можа выкарыстаць у бамбаваннях сірыйскага горада Алепа.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках