29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Ад такога спорту дрэнна пахне

14
Алесь Бяляцкі: Ад такога спорту дрэнна пахне
Алесь Бяляцкі

Нельга праводзіць Еўрапейскія гульні ў краіне, дзе ў турмах сядзяць палітычныя актывісты, праваабаронцы і незалежныя журналісты.

Менск абраны сталіцай Другіх Еўрапейскіх гульняў, пра што заявіў сёння выканаўца абавязкаў прэзідэнта еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янэз Касьянчыч.

Еўрапейскія гульні - гэта рэгіянальныя міжнародныя спаборніцтвы, у якіх бяруць удзел спартоўцы з краін Еўрапейскага кантынента.

З ідэяй правядзення еўрапейскіх гульняў у асноўных алімпійскіх тыпах спорту выступіў у 2011 годзе старшыня Еўрапейскага алімпійскага камітэта Патрык Хікі, ініцыятыва была падтрыманая прэзідэнтам Міжнароднага Алімпійскага камітэта Жакам Рагэ.

Першыя гульні адбыліся ў чэрвені 2015 года ў Баку. У іх удзельнічалі спартоўцы з 50 краін, спаборніцтвы праводзіліся ў 30 тыпах спорту.

Другія гульні планавалася правесці ў Нідэрландах (ў Амстэрдаме, Гаазе, Ротэрдаме), аднак Нідэрланды адмовіліся ад іх правядзення. Пасля гэтага жаданне прыняць у сябе Другія Еўрапейскія гульні выказвалі Менск, Глазга (Вялікабрытанія). Познань (Польшча), Казань і Сочы (Расея) і Стамбул (Турцыя).

Сёння ВВС, паведамляючы пра пастанову правесці другія Еўрапейскія гульні ў Менску, нагадвае, што першыя гульні ў Баку каштавалі Азербайджану 1,2 мільярда даляраў, паведамляе «Радыё Свабода».

«Ад такога спорту дрэнна пахне», - пракаментаваў гульні ў Баку праваабаронца Алесь Бяляцкі, звярнуўшы ўвагу, што напярэдадні паводле сфабрыкаваных спраў былі асуджаныя палітычныя актывісты, праваабаронцы і незалежныя журналісты.

Дарэчы, у адкрыцці гульняў у Баку ўзяў удзел і Лукашэнка, які спецыяльна для гэтай мэты прыляцеў у сталіцу Азербайджана.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках