27 красавiка 2024, Субота, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На паверхні Марса знайшлі пасадкавы модуль «Скіяпарэлі»

7

Спецыялісты мяркуюць, што модуль зваліўся з вышыні ад 2 да 4 км і ўрэзаўся ў паверхню Марса на хуткасці большай за 300 км/г.

Касмічны апарат Mars Reconnaissance Orbiter выявіў на Марсе абрысы, якія, як мяркуецца, звязаныя з пасадкавым модулем «Скіяпарэлі».

Пра гэта паведамляецца на сайце Еўрапейскага касмічнага агенцтва (ESA) (пераклад – tut.by).

Выявы: NASA / JPL-CALTECH / MSSS

«Скіяпарэлі» ўвайшоў у марсіянскую атмасферу 19 кастрычніка ў 17.42 паводле менскага часу і павінен быў выдаткаваць шэсць хвілінаў на зніжэнне. Аднак кантакт з модулем быў страчаны незадоўга да разліковага часу пасадкі.

Спецыялісты атрымалі здымкі ў нізкай разрознасці з камераў, усталяваных на борце амерыканскай міжпланетнай станцыі Mars Reconnaissance Orbiter. На адной з фатаграфій бачная мясціна пад назвай Плато Мерыдыяна (Meridiani Planum). На здымку ёсць два новыя элементы ў параўнанні з выявай з той самай камеры, атрыманай у траўні гэтага года.

МЕСЦА ПАДЗЕННЯ «СКІЯПАРЭЛІ» БУЙНА ПАКАЗАНА НА ДВУХ НІЖНІХ ЗДЫМКАХ. ЗЛЕВА – ФАТАГРАФІЯ ЗА ТРАВЕНЬ ГЭТАГА ГОДА. СПРАВА – УЧОРАШНЯЕ ФОТА, НА ІМ З'ЯВІЛІСЯ ЦЁМНАЯ І СВЕТЛАЯ КРОПКІ.
Выявы: NASA / JPL-CALTECH / MSSS

Месца падзення «Скіяпарэлі» буйна паказана на двух ніжніх здымках. Злева – фатаграфія за травень гэтага года. Справа – учорашняе фота, на ім з'явіліся цёмная і светлая кропкі.

Светлае пляма – хутчэй за ўсё, парашут, які дапамагаў модулю знізіць хуткасць пры пасадцы. Цёмная – вынік удару самога «Скіяпарэлі» аб паверхню планеты пасля «значна больш доўгага вольнага падзення, чым планавалася».

Спецыялісты мяркуюць, што модуль зваліўся з вышыні ад 2 да 4 км і ўрэзаўся ў паверхню Марса на хуткасці большай за 300 км/г. Таксама магчыма, што спускальны апарат узарваўся пры ўдары, бо ў яго баках заставалася паліва. «Скіяпарэлі» знайшоўся за 5,4 кіламетра ад месца меркаванай пасадкі. Цяпер прадаўжаецца аналіз звестак апарата «Трэйс Гас Орбітэр» (TGO), які дапаможа ўстанавіць дакладную прычыну збою.

Нагадаем, «Скіяпарэлі» – частка місіі «Экзамарс», якую рэалізуюць Раскосмас і Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ESA). Асноўнай задачай «Скіяпарэлі» была адпрацоўка пасадкі на Марс для будучых місій.

Разам з пасадкавым модулем да Марса выправіўся касмічны апарат «Трэйс Гас Орбітэр» (TGO). Ён са сваёй задачай справіўся і паспяхова выйшаў на арбіту планеты. Модуль павінен даследаваць прыроду ўзнікнення ў атмасферы Марса метану, вадзяной пары і іншых газаў. Крыніцай метану могуць быць выкапні альбо жывыя арганізмы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках