27 красавiка 2024, Субота, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліна Талай пераехала ў Амерыку

50
Аліна Талай пераехала ў Амерыку
Аліна Талай

Знакамітая бягуння Аліна Талай пераехала ў Амерыку і збіраецца выступіць на Алімпіядзе – 2020.

Аліна Талай няўдала выступіла на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Беларуска расцэньвалася як адна з галоўных фаварытак, аднак у паўфінале зачапіла бар'ер і ў фінал не выйшла.

Пасля Алімпійскіх гульняў Талай пачынала думаць пра заканчэнне кар'еры, але ў выніку пастанавіла прадоўжыць яе. Аліна сышла ад аўстрыйскага трэнера Піліпа Уінфрыда і пераехала ў ЗША, у гарадок Брадэнтан у Флорыдзе, дзе цяпер трэніруецца з трэнерам у хуткасці Ларэнам Сігрэйвам. У свой час ён працаваў з алімпійскімі чэмпіёнамі ў бегу на розныя дыстанцыі – Донаванам Бэйлі і Паўлінай Дэвіс-Томпсан, з расейскай скакунняй у даўжыню Дар'яй Клішынай.

Сама Аліна Талай пракаментавала сваю пастанову ў інтэрв'ю «Трыбуне».

– Аліна, як цябе закінула ў Амерыку?

– Пасля Алімпійскіх гульняў у маім жыцці адбыліся невялікія змены. Я пастанавіла памяняць трэнера.

– Вось гэта паварот.

– Не хачу паглыбляцца ў гэтую гісторыю. Мы проста не сышліся з Філіпам Уінфрыдам у поглядах на далейшую падрыхтоўку.

– Але ўсё ж такі, што адбылося?

– У нас яшчэ да Алімпіяды сталі ўзнікаць значныя рознагалоссі. Ён аддаваў перавагу сілавому падыходу ў трэніровачным працэсе, які даў вынік у першы год сумеснай працы, калі я стала бронзавай прызёркай чэмпіянату свету. Але потым Філіп мяне «задушыў» фізічнай падрыхтоўкай. Мне гэта не падабалася, з'явіліся рознагалоссі. Рассталіся без скандалаў, па-сяброўску. Мы ж ужо дарослыя людзі.

– І з кім ты працуеш цяпер?

– З амерыканцам Ларэнам Сігрэйвам, адным з найлепшых спід-коўчаў у свеце. У свой час ён працаваў з алімпійскімі чэмпіёнамі ў бегу на розныя дыстанцыі – Донаванам Бэйлі і Паўлінай Дэвіс-Томпсан, з расейскай скакунняй у даўжыню Дар'яй Клішынай. Сігрэйв папулярны сваімі лекцыямі, майстар-класамі. Ён распрацаваў сістэму падрыхтоўкі спартоўцаў, паводле якой цяпер працуюць многія спецыялісты. Упершыню з ім пазнаёмілася вясной, калі прыехала рыхтавацца да Алімпіяды ў Брадэнтан, што ў Флорыдзе. Ужо пасля Рыа я сама звязалася з Ларэнам, пацікавілася, ці можна папрацаваць пад ягоным кіраўніцтвам. Ён пагадзіўся. Так я адважылася на пераезд у Амерыку.

– Заробак трэнеру давядзецца плаціць са сваёй кішэні?

– Вядома, але ў гэтым пытанні мне моцна дапамагае наш Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі, пэўныя затраты гатовая кампенсаваць Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі. Аплачваць у поўным аб'ёме працу трэнера я не змагу. Паслугі трэнера каштуюць нятанна.

– Жывеш у тым самым Брадэнтане?

– Так, дзялю кватэру разам з італьянскай бягунняй. Трэніруюся пры мясцовай спартовай акадэміі, у якой акрамя лёгкай атлетыкі развіваюць амерыканскі футбол, гольф, тэніс. Што тычыцца забаваў, Брадэнтан – мястэчка маленькае. Акрамя пляжу і мора тут нічога няма. Адпачыць можна ў Арланда або Маямі. Але да гэтых гарадоў дзве-тры гадзіны язды на машыне.

– Калі дадому збіраешся?

– У студзені. Праўда, доўга ў Беларусі не буду. Зраблю ў Менску новую візу і назад вярнуся ў ЗША – рыхтавацца да чэмпіянату свету.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках