27 красавiка 2024, Субота, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вконтакте» плануе запусціць уласнага аператара сотавай сувязі

«Вконтакте» плануе запусціць уласнага аператара сотавай сувязі

Новы праект сацыяльнай сеткі ўжо атрымаў назву VKmobile.

«Вконтакте» збіраецца да канца 2016 года запусціць уласнага аператара сотавай сувязі. Гэты праект сацыяльнай сеткі ўжо атрымаў назву VKmobile. Сотавая сетка будзе працаваць на платформе «Мегафон», якую кампанія будзе арандаваць.

Паведамляецца, што адной з галоўных асаблівасцяў новага мабільнага аператара будзе той факт, што аплачваць паслугі сувязі можна будзе не толькі грашыма, але і лайкамі або рэпостамі. Аднак лайкаць і рэпосціць трэба будзе толькі спецыяльныя рэкламныя публікацыі. Ужо зарэгістраваны дамен мабільнага аператара VKmobile.me. Але пакуль сайт яшчэ не даступны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках