27 красавiка 2024, Субота, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Берасці «з'явілася» вуліца Зладзейскага

9

Адміністрацыя «Берасцейскай гарадской паліклінікі №1» прадэманстравала няведанне беларускай мовы.

Дыялог, які выклікаў смех залы, адбыўся на адной з берасцейскіх сустрэчаў інтэлігенцыі паміж урбаністкай Ірынай Лаўроўскай і філолагам Вінцуком Вячоркам. Так, у час дыскусіі пра назвы вуліцаў горада Лаўроўская зазначыла, што калі паглядзець на беларускамоўную версію сайта «Берасцейскай гарадской паліклінікі №1», то знаходзіцца гэтая ўстанова на вуліцы «Зладзейскага, 4». Так адміністрацыя паліклінікі пераклала вуліцу Вароўскага ў Берасці, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Я скажу, што ў гэтым ёсць “сярмяжная праўда”. Іх трэба пахваліць за тое, то яны зрабілі беларускую версію сайта і пахваліць за сімвалізм, які цяпер можа дазволіць жыхарам гэтай вуліцы тэрмінова дамагацца яе перайменавання. Таму што гэта адзін “дзеяч” з той бальшавіцкай каманды».

І сапраўды, калі пераключыць моўныя версіі з расейскай на беларускую, то Вароўскі ператвараецца ў Зладзейскага.

З кнігі «Брэст. Энцыклапедычны даведнік» 1987 года выдання можна даведацца, што вуліца пачала забудоўвацца ў 20-я гады мінулага стагоддзя. У часы Другой Рэчы Паспалітай яна была названая ў гонар капітана пяхоты легіёнаў Польскіх Станіслава Слав-Звяржынскага (Stanisław Sław-Zwierzyński). У часы нямецкай акупацыі называлася Віленштрасэ (Willen-Straße). Цяперашні варыянт назвы вуліца мае ў «памяць» пра рэвалюцыянера Вацлава Вароўскага з сям'і абруселых палякаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках