28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка спрабавала правезці ў Беларусь з Польшчы кілаграм золата і срэбра

7
Мянчанка спрабавала правезці ў Беларусь з Польшчы кілаграм золата і срэбра
ФОТА З САЙТА GRODNO24.COM

Упрыгажэнні жанчына нелегальна везла праз пункт пропуску «Брузгі» пад Гародняй.

Мянчанка спрабавала незаконна ўвезці ў Беларусь з Польшчы больш за кілаграм залатых і срэбраных упрыгажэнняў. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, жанчына везла ўпрыгажэнні з каштоўных металаў праз пункт пропуску «Брузгі» Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Тавары не былі задэклараваныя.

За парушэнне жанчына будзе адказваць паводле ч.1 адміністрацыйнага арт. 14.5 КаАП Беларусі, ён пагражае штраф з канфіскацыяй. Усяго налічылі 414 вырабаў з золата і срэбра – бранзалеты, ланцужкі, пярсцёнкі і падвескі.

У Дзяржаўным мытным камітэце нагадваюць, што пры перасячэнні мытнай мяжы дэклараванню ў пісьмовай форме падлягаюць тавары для асабістага карыстання, што ўвозяцца любым спосабам, колькасць і кошт якіх перавышае нормы бязмытнага ўвозу, прадугледжаныя мытным заканадаўствам ЕАЭС і Беларусі. Акрамя таго, фізічныя асобы павінны дэклараваць тавары, прызначаныя для камерцыйных мэтаў – незалежна ад іх кошту і вагі. На такія тавары неабходна выплачваць мытныя плацяжы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках