27 красавiка 2024, Субота, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі завод будматэрыялаў распусціў супрацоўнікаў дадому

4
Менскі завод будматэрыялаў распусціў супрацоўнікаў дадому

Каля 250 чалавек апынуліся ў вымушаных адпачынках без захавання заработнай платы.

Крытычная сітуацыя склалася на ААТ «Менскі завод будаўнічых матэрыялаў». Прадпрыемства не змагло разлічыцца за энэргарэсурсы і ў выніку аб'явіла часовы прастой, паведамляе belaruspartisan.org.

У выніку каля 250 чалавек апынуліся ў вымушаных адпачынках без захавання заробку. На сітуацыю нават вымушаны быў уплываць афіцыйны прафсаюз, запатрабаваўшы, каб людзям выплачвалі прынамсі 2/3 тарыфнай стаўкі (акладу). Гэта, вядома, зусім капейкі, бо «голая тарыфная стаўка» на ўсіх прадпрыемствах – гэта толькі невялікая частка заробку людзей. Але нават гэтыя грошы завод адшукаў з цяжкасцю.

«Менскі завод будаўнічых матэрыялаў» – адкрытае акцыянернае таварыства, органам кіравання якога з'яўляецца Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Прадпрыемства арыентаванае на масавы выпуск керамічнай цэглы, каменю керамічнага, аграперліту і перліта-азбеставых цеплатрывалых цеплаізаляцыйных плітаў («Паж»). Былі часы, калі ААТ «Менскі завод будаўнічых матэрыялаў» займаў у Беларусі першае месца сярод прадпрыемстваў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў паводле аб'ёму выпуску керамічнай цэглы. Але, на жаль, гэта было да крызісу, у часы будаўнічага буму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках