27 красавiка 2024, Субота, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніна Багінская змагла абараніць сваё лецішча ад уладаў

22
Ніна Багінская змагла абараніць сваё лецішча ад уладаў
Ніна Багінская
ФОТА: «Радыё Свабода»

Другі аўкцыён для продажу яе лецішча таксама не адбыўся.

У СМІ неаднаразова паведамлялася пра спробы канфіскацыі маёмасці (лецішча) у 69-гадовай грамадскай актывісткі Ніны Багінскай у кошт выплаты штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту. Другі аўкцыён для продажу яе лецішча таксама не адбыўся. Пра гэта «Беларускаму дакументацыйнаму цэнтру» апавяла сама Ніна Багінская:

– Супрацоўніца Аддзела прымусовага выканання прывезла двух пакупнікоў на маё лецішча. Я ім адразу сказала, што не раю ўлазіць у гэтую брудную справу – гэта ўлада мне помсціць за тое, што я калісьці ўдзельнічала ў стварэнні БНФ, што я ў апазіцыі, удзельнічаю ва ўсіх акцыях. За гэта мяне і пачалі штрафаваць. Калі раней проста затрымлівалі, адбіралі сцягі, то сёлета праз тое, што грошай у казне няма зусім, пачалі штрафаваць. Не я першая, не я апошняя, ёсць людзі, у якіх штрафаў значна больш, чым у мяне.

Я ўладам адразу сказала: вылічвайце грошы з маёй пенсіі, але, паколькі ў мяне з пенсіі ўжо вылічваюць 50 рублёў штомесяц на карысць Садовага таварыства, больш за 20% вылічваць не маюць права, вось улады і пастанавілі канфіскаваць у мяне маёмасць. Гэтыя ўчасткі запісаныя на мяне, але атрымлівала я іх на сям'ю – яны належаць маім дзецям, унукам і праўнуку. У мяне ёсць дакумент пра валоданне гэтымі ўчасткамі.

Пакупнікам я сказала, што калі яны, на загад уладаў або з іх дазволу, набудуць мой участак, я буду гэта абскарджваць, мяне не стане – абскарджваць будуць дзеці, унукі і праўнукі. Я яшчэ дадала, што не прызнаю гэтую ўладу легітымнай, гэта бандыцкая ўлада, якая сама сябе выбірае, я яе не прызнаю. І ўсе гэтыя ўгоды рана ці позна будуць прызнаныя несапраўднымі.

Патэнцыйныя пакупнікі паслухалі ўсё гэта і прапанавалі разам валодаць маім участкам, на што я ім адказала, што мне ўжо, напэўна, нядоўга засталося валодаць гэтым участкам, і ён пяройдзе да маіх родных, і яны прадоўжаць барацьбу за яго.

Потым я ім паказала елку на маім участку, якую я пасадзіла 20 гадоў таму ў гонар сваёй унучкі і ўнука. Вядома, і елка не вечная, але мне тут падабаецца, тут добра, прыгожа. Таму я буду абскарджваць пастановы гэтай незаконнай улады.

Нагадала ім пра 30-я гады, калі ў людзей адбіралі маёмасць, жыллё, зямельныя ўчасткі. Яны мне падзякавалі, развіталіся і з'ехалі. Праз некалькі дзён я атрымала два новыя паведамленні. У адным гаварылася, што другі аўкцыён для продажу майго ўчастка не адбыўся. А ў другім апавяшчэнні паведамлялася, што «пакупнікоў няма». Памер маіх штрафаў за 2016 год пераваліў за сто мільёнаў (10 000 новымі).

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках