27 красавiка 2024, Субота, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў зняпраўдзіў заяву «Белавія» пра пагрозу падняць знішчальнікі

10
Кіеў зняпраўдзіў заяву «Белавія» пра пагрозу падняць знішчальнікі

Самалёт беларускай авіякампаніі вярнулі ў кіеўскі аэрапорт Жуляны, каб пераканацца, што няма пагрозы бяспекі Украіны.

Як распавёў начальнік апарата кіраўніка Службы бяспекі Украіны Аляксандр Ткачук ў эфіры тэлеканала «112 Украина», «самалёт ужо нейкі час знаходзіўся ў паветры. На патрабаванне авіядыспетчара гэты борт спакойна зрабіў адпаведныя манеўры і прызямліўся ў аэрапорце, дзе былі праведзены неабходныя праверачныя мерапрыемствы, каб пераканацца, што любая пагроза і нацыянальным інтарэсам Украіны, і нацыянальнай бяспецы нашай дзяржавы лакалізаваная».

Са слоў Ткачука, у гэтай сітуацыі і СБУ, службы аэрапорта і службы дзяржпрадпрыемства ў абслугоўванні паветранага руху Украіны дзейнічалі ў рамках кампетэнцыі адпаведна міжнародным правілам палётаў грамадзянскіх судоў, піша РБК.

Ткачук таксама зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што пілоту пагражалі падняць знішчальнікі. «Я думаю, што крыху абсурдна меркаваць, што нашы вайсковыя лятальныя апараты могуць быць ужытыя супраць грамадзянскага борту», - сказаў прадстаўнік СБУ.

Нагадаем пасажырскі «Боінг 737-800» авіякампаніі «Белавія», які ляцеў з Кіева ў Менск 21 кастрычніка рэйсам В2-840, вярнуўся ў Міжнародны аэрапорт Кіева «Жуляны» на патрабаванне Службы бяспекі Украіны (СБУ).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках