27 красавiка 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

InformNapalm: Матаролу ліквідавалі расейскія спецслужбы

19
InformNapalm: Матаролу ліквідавалі расейскія спецслужбы
ФОТА З САЙТА LIVEJOURNAL.COM

Адзін з верхаводаў тэрарыстаў «ДНР» загінуў 16 кастрычніка ў выніку выбуху.

Пра тое, што ліквідацыя тэрарыста Арсенія Паўлава «Матаролы» была праведзеная спецслужбамі РФ, сведчаць вынікі расследавання InformNapalm, у якім упершыню прадстаўлены матэрыялы, што прама і ўскосна ўказваюць на расейскі след.

Так, у распараджэнні валанцёраў аказаліся архівы са звесткамі, атрыманымі з гаджэтаў Арсенія Паўлава і яго жонкі - Алены Паўлавай (Каленкінай).

«Павярхоўны аналіз інфармацыі паказвае, што «Матарола» ў апошнія тыдні перад сваёй гібеллю быў устрывожаны з нагоды канфлікту з расейскімі куратарамі. Яму здавалася, што ён стаў лішнім. З гэтай прычыны ён тыдзень не жыў дома (хоць толькi 5 кастрычніка забраў дзіцяці з радзільні) - начаваў у кабінеце, імаверна баючыся за сваё жыццё», - гаворыцца ў расследаванні.

У InformNapalm распавялі, як у адной з апошніх перапісак жонка «Матаролы» згадвае, што ў іх доме ў ноч з 15 на 16 кастрычніка вяліся відэаздымкі, пасля чаго ёй стала трывожна.

Паўлаў жа праінструктаваў яе, каб яна не верыла «старэйшым братам» («старэйшымі братамі» ў асяроддзі баевікоў прынята называць расейскія спецслужбы, а менавіта - ФСБ РФ).

Нагадаем, аднаго з верхаводаў баевікоў «ДНР» Арсена Паўлава, вядомага пад мянушкай «Матаролы», ліквідавалі ўвечары 16 кастрычніка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках