27 красавiка 2024, Субота, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле апазіцыя заклікала да ўсеагульнай акцыі пратэсту

4
У Венесуэле апазіцыя заклікала да ўсеагульнай акцыі пратэсту
ФОТА: OWEN J FITZPATRICK/SHUTTERSTOCK

Дыктатара Нікаласа Мадура абвінавацілі ў дзяржаўным перавароце.

Апазіцыя Венесуэлы абвінавачвае ўрад у дзяржаўным перавароце, пасля таго як Нацыянальная выбарчая камісія заблакавала працэс падрыхтоўкі да рэферэндуму аб адстаўцы прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Лідар апазіцыйнага руху Энрыке Капрылес заклікаў да ўсеагульнай акцыі пратэсту, якая запланавана на будучую сераду. Мясцовыя экспэрты кажуць, што сітуацыя ў краіне можа выйсці з-пад кантролю, піша euronews.com.

«У Венесуэле адбыўся дзяржаўны пераварот, па-іншаму гэта ніяк нельга назваць, - заявіў Энрыке Капрылес. - І калі ўлады захочуць пасадзіць нас у турму, хоць некаторыя нашы калегі ўжо там, то нам трэба зрабіць магутны рывок. З намі ўсё роўна людзі, яны будуць выходзіць на вуліцы і абараняць канстытуцыю. Мы больш не маем намер трываць Мадуру».

Збор подпісаў - галоўны этап перад правядзеннем рэферэндуму. Працэс быў запушчаны на мінулым тыдні, аднак у чацвер ўлады прыпынілі яго на нявызначаны тэрмін на падставе фальсіфікацый у пяці рэгіёнах. Паводле звестак сацапытанняў, супраць Мадуры гатовыя прагаласаваць больш за 62% венесуэльцаў.

Апазіцыя ўпэўненая, што прыхільнікі прэзідэнта цягнуць час. Калі рэферэндум адбудзецца на пачатку 2017 года, то нават пры ўмове яго станоўчага зыходу, пасаду кіраўніка дзяржавы зойме віцэ-прэзідэнт. Калі галасаванне пройдзе раней, то паводле Канстытуцыі павінны адбыцца новыя выбары.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках