25 красавiка 2024, Чацвер, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавае атручванне людзей зафіксаванае ў іракскім Масуле

1
Масавае атручванне людзей зафіксаванае ў іракскім Масуле
Фото с сайта AnalitikaUA.net

Жыхары горада атруціліся таксічнымі газамі з сернага завода, які падпалілі тэрарысты.

Около тысячи человек обратились за медпомощью в иракском городе Мосул из-за отравления токсичным газом с серного завода, который подожгли боевики террористической группировки "Исламское государство", пишет ria.ru.

Блізу тысячы чалавек звярнуліся па меддапамогу ў іракскім горадзе Масул праз атручванне таксічным газам з сернага завода, які падпалілі баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», піша ria.ru.

У выніку атручвання газам загінулі два мірныя жыхары.

Іракскія вайскоўцы заявілі, што пажар на заводзе доўжыцца, і на яго тушэнне спатрэбіцца яшчэ 2-3 дні.

ВПС міжнароднай кааліцыі, якую ўзначальвае ЗША, аказваюць падтрымку іракскім вайскоўцам ў аперацыі вызвалення Масула.

Аперацыя з мэтай вызвалення Масула ад ІД пачалася ў ноч на 17 кастрычніка. Небяспечныя газы пачалі распаўсюджвацца ад сернага завода ў раёне Мішрак на поўдзень ад горада. Тэрарысты падпалілі завод у чацвер, незадоўга да свайго адступлення з Мішрака.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках