24 красавiка 2024, Серада, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія актывісты правялі флэш-моб #Явольны

Грамадзянскія актывісты, палітыкі, былыя палітвязні распавялі, што для іх значыць свабода.

У рамках кампаніі «Я свободен. Я вольны» ў сацыяльнай сетцы Facebook праходзіць флэшмоб #Ясвободен #Явольны - грамадзянскія актывісты, палітыкі, былыя палітычныя зняволеныя фатаграфуюцца з плакатамі #Ясвободен або #Явольны і расказваюць, што для іх значыць свабода, піша bydc.info.

У флэшмобе ўжо ўзялі ўдзел: лідар «Незалежнага прафсаюза прадпрымальнікаў Салідарнасць», былы палітычны зняволены Мікалай Аўтуховіч:

ФОТА: FACEBOOK.COM

«Аб свабодзе можна казаць шмат. Для мяне свабода - гэта ўнутраны стан душы, жаданне і магчымасць ніколі не хлусіць. (Нават у няволі я быў вольны, вольны ў думках, выказваннях, у паводзінах). Для мяне свабода - гэта адказнасць перад іншымі, гэта магчымасць быць самім сабой. Добра напісана ў хрысціянскіх вучэннях: «Ды не стане твая свабода несвабодай блізкага твайго. У паэта Барыса Вітошнева ёсць выдатныя радкі пра свабоду: «Свобода — совести сестра, где совесть зрела и чиста, свобода может быть дана, но, упаси нас Бог, свободу дать серому гнилому сброду...». На тэму свабоды ў нашай краіне і зброду трэба казаць асобна».

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі:

ФОТА: FACEBOOK.COM

«Свабода - гэта адказнасць. Ні адзін з нас не можа адчуваць сябе вызваленым, пакуль ёсць людзі, пазбаўленыя волі за свае перакананні. Правы чалавека - правы для ўсіх».

ФОТА: FACEBOOK.COM
ФОТА: FACEBOOK.COM
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках