28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры прызналіся ў нападзе на Twitter і PayPal

Хакеры прызналіся ў нападзе на Twitter і PayPal

Хакерская група New World Hackers узяла на сябе адказнасць за кібератакі на Twitter, Netflix і PayPal.

Напады былі ўчынены на інтэрнэт-правайдэра Dyn, чыя штаб-кватэра знаходзіцца ў горадзе Манчэстэры ў штаце ЗША Нью-Гэмпшыр. Гэтая кампанія надае паслугі 6% кампаніям з амерыканскага спісу Fortune 500, піша РБК са спасылкай на AP.

Як заявілі хакеры, яны арганізавалі сетку звязаных паміж сабой заражаных кампутараў, якія называюцца батнеты. Гэтая сетка выкідвала 1,2 тэрабіт звестак на серверы Dyn у секунду.

«Мы рабілі гэта не дзеля таго, каб прыцягнуць федэральных агентаў, - толькі для таго, каб праверыць свае сілы», - сказалі два прадстаўнікі хакерскай групы агенцтву. Паводле іх слоў, у нападзе ўдзельнічалі больш за 10 сябраў групы. Як адзначае AP, заява хакераў не можа быць пацверджаная.

У Dyn агенцтву сказалі, што не атрымлівалі заяў ад New World Hackers аб узятай на сябе адказнасці за атаку. У кампаніі адзначылі, што звярнуліся ў праваахоўныя органы.

У мінулым, як піша AP, New World Hackers ужо бралі на сябе адказнасць за такія атакі – між іншым, на ESPN.com у верасні гэтага года, а таксама на Бі-бі-сі ў снежні. У атацы на брытанскую карпарацыю, паводле звестак агенцтва, выкарыстоўвалася ўдвая менш кампутарнай магутнасці, чым у нападзе на Dyn. Акрамя таго, гэтая хакерская група брала на сябе адказнасць за кібератакі на «Ісламскую дзяржаву».

Падчас нападу на ESPN аднаго з сябраў хакерскай групы спыталі, ці мае ён якія-небудзь патрабаванні, піша AP. «Мы патрабуем толькі аднаго: абараняйце свой сайт і набывайце больш добрыя паслугі. У адваротным выпадку - будзеце атакаваныя зноў», - адказаў ён.

21 кастрычніка амерыканскі правайдэр Dyn заявіў аб масіраваным DDoS-нападзе, у выніку якога яго кліенты пазбавіліся доступу да многіх папулярных сайтаў. Расследаваннем інцыдэнту занялося Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках