27 красавiка 2024, Субота, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антоні Мацарэвіч: Мэта РФ - аднавіць дамінаванне над Польшчай

2
Антоні Мацарэвіч: Мэта РФ - аднавіць дамінаванне над Польшчай
Антони Мацеревич
Фото: PAP

Кіраўнік Міністэрства абароны Польшчы таксама адзначыў, што Крэмль з'яўляецца крыніцай ваенных пагроз для Еўропы.

Кіраўнік Міністэрства абароны Польшчы распавёў пра пагрозу з боку Расеі, паведамляе «Радыё Польшча».

«Перамены ў краіне адбіваюцца на геапалітычнай сітуацыі ва ўсім свеце, а свет і нашы хаўруснікі ўбачылі, што палякі хочуць абараняць сваю незалежнасць і свабоду. Вярнулася здольнасць атрымання з польскага патэнцыялу сапраўднай сілы», - такія словы выказаў кіраўнік Міністэрства абароны Польшчы Антоні Мацарэвіч падчас інаўгурацыі навучальнага года ў Вышэйшай школе грамадскай і медыйнай культуры ў Торуні.

«Цяпер інфармацыйная вайна, вайна свядомасці з'яўляецца ключом да перамогі альбо да паразы, да вытрымкі і развіцця народа альбо ягонага знішчэння - быць або не быць. Такім чынам, мы правільна паказваем на геапалітыку, гэта значыць, на сістэму міжнародных хаўрусаў і пагроз як на фактар бяспекі. І тут важным з'яўляецца аспект, звязаны з кіберпагрозамі, або гібрыднай агрэсіяй. Але ключ - гэта структура нацыянальнай свядомасці і інфармацыйная вайна, здольная, як мы бачылі на мностве прыклада, зрабіць дзяржаву бездапаможнай, зрабіць так, каб яна нават без вайны стала здабычай для суседзяў», - казаў міністр, дадаючы, што пастановы, прынятыя на варшаўскім саміце NATO, мелі гістарычнае значэнне для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы:

«Мы пазбавілі Расею магчымасці прымаць пастановы аб тым, якія войскі маюць права знаходзіцца на тэрыторыі нашай радзімы. Крэмль - гэта крыніца сённяшніх ваенных пагроз для Еўропы. Мэта дзеянняў Расеі - аднавіць дамінаванне над Польшчай».

Міністр Мацарэвіч таксама зрабіў акцэнт на ролі сіл тэрытарыяльнай абароны. «Укараненне войска ў лакальнай грамадскасці мае фундаментальнае значэнне», - сказаў на заканчэнне міністр абароны Польшчы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках