28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэйг Вудкрафт: Каманда працуе і прагрэсуе

Крэйг Вудкрафт: Каманда працуе і прагрэсуе
Фото с сайта pressball.by

Настаўнік менскага «Дынама» пракаментаваў перамогу над «Сочы» – 5 : 2.

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт пракаментаваў перамогу над «Сочы» (5 : 2) у рамках рэгулярнага чэмпіяната Кантынентальнай хакейнай лігі.

– Перад сённяшнім матчам ведалі, што «Сочы» добрая і небяспечная каманда, якая гуляе ў хуткі хакей. Гэта добра натрэніраваны калектыў, таму ўсведамлялі, што ў нас наперадзе матч з цяжкім спаборнікам.

Пасля мінулай гульні адным з галоўных пунктаў для нас было адгуляць усе 60 хвілінаў. Таксама хацелі правесці як мага больш зменаў у нападзе, адштурхоўваючыся ад досведу мінулай гульні. Таксама хацелі даць дадатковую працу брамніку спаборніка, таму што ў матчы з «Тарпеда» гэта не заўсёды атрымлівалася. Мы атрымалі свае шанцы і змаглі іх рэалізаваць. Асабліва прыемна гэта адзначыць, таму што спаборнік быў моцны сёння. Вельмі радыя перамозе, усім дзякуй.

– Траціна чэмпіяната згуляная. Падвядзіце вынік, раскажыце пра станоўчыя і адмоўныя моманты.

– Добрае пытанне. Дваццаць матчаў ззаду. Каманда працуе і прагрэсуе. Перад сезонам у нас быў новы трэнер, новая гульнявая сістэма. І цяпер мы даказваем, што яна працуе. Праўда, толькі ў тым выпадку, калі ты звяртаеш увагу на кожную дэталь. У далейшым плануем, што будзем гуляць яшчэ больш упэўнена паводле гэтай самай сістэмы.

– Заўважыў, што Вы не голіцеся. Гэта таму што Movember на носе?

– Ды не, без пэўнай прычыны. Скончыліся лёзы.

– Чым абумоўлена тое, што толькі пяць абаронцаў у заяўцы было?

– Прадчуванне такое. Хацелі заявіць некалькі дадатковых форвардаў на гульню, каб у любы момант у нас была магчымасць узмацніць гульню і дадаць энэргіі.

– Як справы з лазарэта? Можа, ёсць станоўчыя навіны?

– Не думаю, што наўпрост цяпер ёсць станоўчыя навіны з гэтай нагоды. Чым бліжэй гулец знаходзіцца ў спісе траўмаваных, тым бліжэй ён да таго, каб з яго выйсці. Але проста цяпер у нас няма таго, хто быў бы зусім блізкі да аднаўлення.

– Як атрымалася аднавіць сілы і пачаць паказваць тую гульню, якую каманда дэманстравала раней, пасля гэтай чорнай паласы?

– Не магу сказаць, што ў нас заканчваліся сілы. Проста мы недастаткова разумна дзейнічалі паводле сваёй структуры гульні. Мы трацілі энэргію там, дзе не трэба. Трацілі шмат энэргіі ў абароне, а павінны былі выдаткоўваць яе ў атацы. Пасля матчу мы сабраліся камандай, паказалі два моманты. Сказалі хлапцам: «Вось так мы гуляем цяпер, а так павінны!» Атрымалася перабудавацца, і цяпер мы гуляем больш энэргічна, – цытуе Вудкрафта «Трыбуна».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках