У адным двары ў Менску абчысцілі адразу 10 аўтамабіляў
26- 24.10.2016, 9:08
- 17,781
Надзвычайнае здарэнне адбылося на сталічнай вуліцы Жудро.
Следчыя органы шукаюць невядомых злачынцаў, якія на вуліцы Жудро ў Менску пашкодзілі і абакралі адразу дзесяць машын, паведамляе АНТ.
Злачынцы дзейнічалі ўначы і ў адным двары. Выбівалі вокны ў машынах і бралі ўсё, што патрапіць пад руку. А ўжо назаўтра гаспадары транспартных сродкаў убачылі, чаго не дастае ў іх аўтамабілях.
У адных знік відэарэгістратар, у іншых - магнітолы, у кагосьці - дакументы.