4 траўня 2024, Субота, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Хадзіць на іх «суды» - сябе не паважаць

12
Уладзімір Някляеў: Хадзіць на іх «суды» - сябе не паважаць
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Беларускі паэт і палітык атрымаў сёння тры позвы ў суд.

Пра гэта Уладзімір Някляеў напісаў у Facebook.

«Сёння зноў суд. Цэлых тры позвы на яго. Адну даслалі проста па пошце, другую - заказным лістом, трэці (амаль уначы) прынёс участковы», - паведаміў ён.

Палітык дадаў, што тое ж самае было перад адным з папярэдніх судоў, дзе яго судзілі за масавае мерапрыемства, у якім ён удзелу не браў, а знаходзіўся ў іншым месцы.

«Тым не менш тры позвы на той суд даслалі - і тры міліцыянты сведчылі, што я «ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, лаяўся і парушаў грамадскі парадак пад лозунг «Жыве Беларусь!».

На тым судзе я падаў доказы, што міліцыянты ілжыва сведчаць. А ілжэсведчанне - гэта сапраўднае, а не прыдуманае злачынства. І за яго суд проста абавязаны быў прыцягнуць міліцыянтаў да адказнасці. Пакараць. Тым больш, што адзін з міліцыянтаў на тым судзе абражаў маю нацыянальную годнасць, патрабуючы, каб я, беларус, казаў не па-беларуску, а на «чалавечай мове». Я адразу звярнуў на гэта ўвагу суда, але суд прамаўчаў. Ні па-беларуску не сказаў нічога, ні на «чалавечай мове», - піша палітык.

Ён дадаў, што нікога з іх не прыцягнулі да адказнасці ні за ілжэсведчанне, ні за знявагі, ні за сам суд.

«І пасля гэтага зноў дасылаюць мне тры позвы... На такі ж суд. На які пайсці - сябе не паважаць», - рэзюмуе Някляеў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках