Ва Украіне дэмантавалі апошні помнік Леніну
21- 24.10.2016, 14:33
- 14,191
Апошні на Украіне помнік Леніну зруйнавалі ў горадзе Ноўгарад-Северскі Чарнігаўскай вобласці.
Паводле інфармацыі тэлеканала «Эспресо», манумент знеслі ў ноч на 24 кастрычніка. «Мясцовыя ўлады не спяшаліся выконваць закон аб дэкамунізацыі, зрэшты, грамадскія актывісты «даціснулі» чыноўнікаў», - гаворыцца ў тэлесюжэце.
Знесены помнік пакуль змясцілі на захоўванне - яго выставяць на продаж. Калі пакупніка на скульптуру не знойдзецца, яе адправяць на пераплаўку.