Марыю Шарапаву выключылі з рэйтынгу ВТА
12- 24.10.2016, 14:45
- 13,878
Злоўленая на мельдонии расейская тэнісістка займала 91 пазіцыю, а ў абноўленым рэйтынгу яна адсутнічае.
Расейская тэнісістка Марыя Шарапава выключаная з рэйтынгу ВTA. 17 кастрычніка яна займала 91 пазіцыю, а ў абноўленым сёння рэйтынгу яна адсутнічае, паведамляе pressball.by.
Шарапава была адхіленая на два гады за ўжыванне мельдонію. Пасля апеляцыі ў CAS яе дыскваліфікацыя была скарочаная да 15 месяцаў.