24 красавiка 2024, Серада, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кыргызстане ўрад сыдзе ў адстаўку

У Кыргызстане ўрад сыдзе ў адстаўку

У краіне распалася кіроўная кааліцыя.

У Кыргызстане распалася кіроўная кааліцыя, што азначае адстаўку ўрада. Аб выхадзе Сацыял-дэмакратычнай партыі Кіргізіі (СДПК) з кааліцыі заявіў 24 кастрычніка ў парламенце Іса Амуркулаў, лідар фракцыі кіргізскіх сацыял-дэмакратаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Сацыял-дэмакратычная партыя Кыргызстана назвала прычынай свайго выхаду з кааліцыі «непрымірымасць палітычных поглядаў» з іншымі палітычнымі партнёрамі.

Цяпер у кыргызскім парламенце, акрамя сацыял-дэмакратаў, прадстаўлены пяць партый. У найбліжэйшы час прэзідэнт Алмазбек Атамбаеў, які да абрання прэзідэнтам узначальваў партыю сацыял-дэмакратаў, павінен даручыць адной з фракцый сфармаваць урадавую кааліцыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках