19 красавiка 2024, Пятніца, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Беларусы праядаюць валюту

5
Барыс Жаліба: Беларусы праядаюць валюту
Барыс Жаліба

Шмат у чым курс беларускага рубля падтрымліваецца на стабільным узроўні, бо насельніцтва прадае свае валютныя зберажэнні.

Нацыянальны банк Беларусі прагназуе зніжэнне ў 2017 годзе кошту рубля да кошыка валют на 5-7 адсоткаў. Ці рэальна здзейсніць гэтыя планы?

- Курс рубля вызначаюць многія фактары. У тым ліку і вонкавыя. У Беларусі чацвёрты год запар зніжаецца валютны даход і, як мяркуюць аналітыкі, шмат у чым курс беларускага рубля падтрымліваецца на стабільным узроўні, бо насельніцтва праядае свае валютныя запасы, у банкаўскай сістэме зніжаюцца валютныя дэпазіты. Гэтая валюта паступае на рынак і ўраўнаважвае сітуацыю, але запасы ў людзей не бясконцыя, ды і кошт нафты не вельмі павышаецца, каб пачаў моцна расці валютны прыбытак. Гэтак жа не падвышаюцца і кошты калію. Таму Нацбанк дае вельмі аптымістычныя прагнозы. Добра будзе, калі рубель застанецца на сённяшнім узроўні ў наступным годзе, - распавёў эканаміст Барыс Жаліба ў інтэрв'ю «Радыё Рацыi».

- Але сёння рубель у дачыненні да даляра і еўра насамрэч умацоўваецца...

- Як я ўжо казаў, насельніцтва гэтаму спрыяе, бо з пачатку года чысты продаж валюты фізічнымі асобамі склаў блізу паўтара мільярда даляраў. Гэта даволі вялікая сума. Што тычыцца коштаў нафты, то невядома, як у гэтай сферы будуць разгортвацца падзеі. Цяпер краіны, якія ўваходзяць у АПЕК, спрабуюць паменшыць здабычу нафты, і, магчыма, кошт нафты крыху пойдзе ўверх. Гэта таксама будзе спрыяць умацаванню беларускага рубля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках